Многое сделано по благоустройству населенных пунктов в октябре в Слобода-Кучинском сельсовете

2018-2020 - год малой Родины Важное Общество

Як паведаміла яго старшыня Нэлі Гусева, шмат чаго зроблена па добраўпарадкаванні населеных пунктаў у кастрычніку.

Суботнікі. Падчас іх правядзення наведзены парадак каля адміністрацыйных і вытворчых будынкаў, на цэнтральных вуліцах населеных пунктаў.

■ Работнікі сельвыканкама саджаюць туі каля адміністрацыйнага будынка

Воінскія пахаванні. Усяго на тэрыторыі знаходзіцца 22 пахаванні салдат або мірных жыхароў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Дзякуючы намаганням мясцовых жыхароў, супрацоўнікаў устаноў адукацыі і культуры, размешчаных на тэрыторыі сельсавета, усе яны прыбраны і прыведзены ў належны стан.

Азеляненне. У пасадцы дрэў і кустарнікаў таксама прымалі ўдзел прадстаўнікі ўстаноў адукацыі і культуры. Усяго на тэрыторыі сельсавета пасаджана 160 маладых дрэўцаў і кустарнікаў.

Пакінутыя хаты. У рамках дзеяння Указа № 357 ад 4 верасня 2018 г. «Аб пустуючых і старых дамах» знесена адна хата ў вёсцы Карзуны. Дзякуючы таму, што ўладальнікам пустых сядзіб былі выданы прадпісанні, два будынкі ў аграгарадку Старыца і вёсцы Слабада-Кучынка прыведзены ў парадак менавіта іх асабістымі намаганнямі. На тэрыторыі чатырох домаўладданняў скошана трава і парасткі кустарнікаў.

Дзіцячыя пляцоўкі. У аграгарадку Старыца прыведзены ў парадак тэрыторыі абедзвюх дзіцячых пляцовак. Там таксама скошана трава, прыбрана смецце.

Могілкі. Не засталіся без увагі жыхароў сельсавета і грамадзянскія пахаванні. На могілках у вёсцы Русакі выдалены аварыйныя і бураломныя дрэвы, зрэзаны маладыя парасткі кустарнікаў. У вёсцы Харытонаўка ўстаноўлена новая кантэйнерная пляцоўка для часовага збору смецця.

Дзіяна ТКАЧЭНКА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *