Аренду и налоги обсуждали на очередной сессии Копыльского райсовета депутатов

Общество

На парадак дня ХХІ сесіі Капыльскага раённага Савета дэпутатаў 27-га склікання былі вынесены актуальныя пытанні, якія патрабавалі падтрымкі дэпутатаў.

Так, народныя абраннікі аднагалосна прагаласавалі за прадастаўленне ў арэнду і для рэкрэацыйных мэт Капыльскаму вопытнаму лясгасу паверхневага воднага аб’екта тэрмінам на 25 гадоў. Ён размешчаны паблізу в. Новая Гута і займае плошчу ў 2,5 га.

Таксама дэпутаты падтрымалі рашэнне аб стаўках зямельнага падатку і падатку на нерухомасць.

Акрамя таго закрануты пытанні па выбарах дэпутатаў парламента і сената,

удзелу прадстаўнікоў органаў мясцовага самакіравання ў правядзенні месячніка па навядзенні парадку на зямлі.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *