Что волнует жителей агрогородка Потейки

2018-2020 - год малой Родины Актуально

Гэта выяснялі падчас сустрэчы старшыні Капыльскага райвыканкама Сяргея Пілішчыка з жыхарамі аграгарадка.

Сяргей Пілішчык (другі справа) з удзельнікамі сустрэчы

Трэба адзначыць, што актавая зала Пацейкаўскага сельвыканкама не пуставала. На знаёмства з кіраўніком раёна сабраліся адміністрацыя, працаўнікі ААТ «Прагрэс 2010», супрацоўнікі сельвыканкама, настаўнікі і іншыя прадстаўнікі сацыяльнай сферы, жыхары аграгарадка і суседніх населеных пунктаў.

Сустрэча прайшла ў форме канструктыўнага дыялогу. Сяргей Міхайлавіч расказаў пра перспектывы развіцця Капыльшчыны, а жыхары аграгарадка мелі магчымасць напрамую падзяліцца сваімі праблемамі з кіраўніком раёна, пачуць каментарыі наконт зададзеных пытанняў ад старшыні Пацейкаўскага сельвыканкама Сяргея Цвірко, дырэктара КУП «Капыльская ЖКГ» Дзмітрыя Дарафея.

Старшыня райвыканкама Сяргей Пілішчык са старшынёй Пацейкаўскага сельвыканкама Сяреем Цвіркам

Не першы год жыхароў Пацеек хвалюе стан вуліцы Юбілейнай. На ёй знаходзяцца ФАП, дзіцячы сад, пражывае многа маладых сем’яў з дзецьмі. Вяскоўцы пыталіся, ці ёсць магчымасць яе заасфальтаваць? Як адзначыў Сяргей Пілішчык, неадкладна вырашыць пытанне няма магчымасці з-за адсутнасці сродкаў, аднак яно будзе знаходзіцца на кантролі.

Жыхар аграгарадка прасіў заручыцца падтрымкай раённай улады для выдзялення яму зямлі на пустуючых участках. Як аказалася, праблемы з гэтым ніякай няма: сельвыканкам можа выдзеліць дадатковыя надзелы.

Жыхары дома № 32 па вул. Школьнай (так званага «настаўніцкага дома») выказалі праблему з ацяпленнем пабудовы. Дадзена даручэнне жыллёва-камунальнай гаспадарцы праверыць стан цепласетак і ўхіліць няспраўнасць.

Удзельнікі сустрэчы

Таксама былі ўзняты пытанні па рамонце дарожнага пакрыцця на цэнтральнай вуліцы Пацеек і наконт магчымасці ўстаноўкі штучнай няроўнасці на выездзе з населенага пункта ў напрамку Капыля. Яны ўзяты на кантроль.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *