В Быстрице обсудили тему Единого дня информирования

Общество

Адзіны дзень інфармавання члены інфармацыйна-прапагандысцкай групы на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Ірынай Кісляк правялі ў аг. Быстрыца.

Ірына Мікалаеўна закранула асноўныя тэмы, што разглядаліся падчас сустрэчы, — выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і карупцыя.

Кіраўнік райсавета дэпутатаў таксама закранула ход перапісу насельніцтва, работу камісіі па Дэкрэце № 3 (аб не занятых у эканоміцы), пытанні навядзення парадку ў населеных пунктах Блеўчыцкага сельсавета. Апошняе выклікала пытанне ў адказ: куды прыбраць рэшткі з кветнікаў? Сапраўды, раслінныя адходы не вывозяць машыны для збору смецця, таму, як запэўніла Ірына Кісляк, самы практычны выхад — стварэнне кампоставых ям.

Першы намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Наталля Ведзень расказала пра сёлетні сельскагаспадарчы год. Як адзначыла Наталля Васільеўна, аграрыі Капыльшчыны ўнеслі важкі ўклад у каравай Міншчыны: чацвёртыя па валавым намалоце збожжа.

Пра неабходнасць і перавагі вакцынацыі ад грыпу гаварыла ў сваім выступленні намеснік галоўнага ўрача Капыльскай ЦРБ Алеся Бельская.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *