Начальник ОПС «Быстрица»: «Слава працы» — самое популярное издание

Важное Общество

Сярод перыядычных выданняў, якія выпісваюцца і дастаўляюцца праз аддзяленне паштовай сувязі аграгарадка Быстрыца, раённая газета «Слава працы» з’яўляецца самай папулярнай.

Начальнік АПС «Быстрыца» Лілія Саковіч

— На чацвёрты квартал у нас выпісана 143 экзэмпляры раёнкі, — сустракаючы і паказваючы зводку выканання падпісных тыражоў, гаворыць начальнік аддзялення Лілія Саковіч. — Гэта 102,1% да плана. Ваша газета заўсёды самая чытаемая.

АПС «Быстрыца» таксама выконвае план па падпісцы на «СБ. Беларусь сегодня», «Сельскую газету», «Звязду», «Мінскую праўду».

Акрамя падпіскі аддзяленне выконвае шэраг паслуг па прыёме разнастайных плацяжоў, у тым ліку камунальных, пагашэнні крэдытаў, продажы тавараў паўсядзённага попыту (для людзей паважанага ўзросту нават даставяць неабходны тавар на дом), латарэйных білетаў, часопісаў і газет у розніцу, дастаўцы пенсій. На месцы можна пакарыстацца камп’ютарам, зрабіць ксеракопію, набыць паштоўку да знамянальнай падзеі і іншае. Дзякуючы вопытнаму і дружнаму калектыву даведзеныя заданні па падпісцы на перыядычныя выданні і па тавараабароце пастаянна выконваюцца.

З сакавіка гэтага года ўзначальвае аддзяленне Лілія Саковіч, якая ў сістэме — больш за 30 гадоў (да гэтага працавала тут жа аператарам). Маланаселеныя вёскі цяпер абслугоўвае мотадастаўка, таму штат АПС «Быстрыца» паменшыўся. У яго, акрамя начальніка, уваходзяць аператар Наталля Панцялейка і паштальён Марына Маглыш.

Сяргей КОЗЕЛ

Фота Паўла ШЭІНА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *