Каравай с «Дожинок-2019» передали в Грозовский психоневрологический дом-интернат

Актуально Общество

Добрым пачастункам для мужчын і жанчын, якія пражываюць у Грозаўскім псіханеўралагічным доме-інтэрнаце, стаў каравай, спечаны капыльскімі майстрамі да абласнога свята “Дажынкі-2019”.

Дырэктар дома-інтэрната Ірына Давідоўская пад апладысменты пражываючых прыняла прыгожы каравай з рук начальніка ўпраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама Івана Бабко. Шчырыя ўсмешкі і добрыя жарты стваралі ўтульную і амаль па-дамашняму цёплую атмасферу.

Іван Бабко ўручае каравай

— Дазвольце мне павіншаваць вас з вялікім святам ўраджаю — Дажынкамі! — звярнуўся да прысутных Іван Мікалаевіч. — А гэты духмяны каравай няхай стане для вас прыемным смачным падарункам.

— Такую прыгажосць і рэзаць шкада, — пракаментыравала інструктар па працатэрапіі Марына Дашукевіч, якой было даручана гэта ганаровае права. — Зараз паспрабуем і сам пірог…

Марына Дашукевіч разразае каравай

Як раз сагрэўся і чайнік. Кожны з прысутных заварыў у кубачку духмяны напой і з асалодай спрабаваў свой кусочак пірага.

Каравай прыйшоўся даспадобы

— Вельмі смачна! Дзякуй! — раз-пораз чулася ў пакоі. Так, пірог прыйшоўся даспадобы!

Дзіяна ТКАЧЭНКА



1 комментарий по теме “Каравай с «Дожинок-2019» передали в Грозовский психоневрологический дом-интернат

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *