К 85-летию белорусского графика Геннадия Голубовича

Актуально Культура

Генадзь Міхайлавіч ГАЛУБОВІЧ — беларускі графік, заслужаны работнік культуры БССР.

Нарадзіўся 19 верасня 1934 года ў в. Вялешына 1 Капыльскага раёна. Пасля заканчэння Маскоўскага паліграфічнага інстытута працаваў рэдактарам галоўнага выдавецтва Камітэта па друку пры Савеце Міністраў БССР. З 1972 года па 1990-ты — загадчык рэдакцыі выяўленчай прадукцыі і галоўны мастак выдавецтва «Беларусь», а затым і вядучы рэдактар гэтага выдавецтва.

Аформіў кнігі «Лічбы на сэрцы» М. Савіцкага, «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі XII–XVIII стст.», «Пластыка Беларусі XII–XVIII стст.», «Я. Колас у творчасці мастакоў», «Я. Купала ў творчасці мастакоў» і інш.

Памёр 24 красавіка 1992 года і пахаваны на радзіме. У в. Вялешына 1 у музеі этнаграфіі і побыту канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя ёсць шмат экспанатаў, якія расказваюць пра жыццёвы шлях мастака кнігі.

У музеі этнаграфіі і быту вёскі Вялешына 1 прайшло мерапрыемства, прысвечанае 85-годдзю з дня нараджэння земляка, мастака, былога галоўнага рэдактара выдавецтва «Беларусь» Г.М. Галубовіча.

■ Падчас экскурсіі

Старшы навуковы супрацоўнік Капыльскага раённага краязнаўчага музея Таццяна Варанцова правяла музейны ўрок «Пачатковая школа», у час якога навучэнцы пачатковых класаў Слабадакучынскай СШ не толькі азнаёміліся з сістэмай адукацыі канца ХІХ – пачатку ХХ ст., але і сталі ўдзельнікамі ўрока: чыталі і выконвалі заданні з падручнікаў пачатку мінулага стагоддзя, адказвалі на пытанні. А папярэднічала гэтаму змястоўная і цікавая экскурсія, падчас якой дзеці адчувалі цудоўнае хваляванне ад убачанага, а прысеўшы за вучнёўскую парту, перанесліся на стагоддзе назад.

Затым школьнікі разам з загадчыкам Слабада-кучынскай бібліятэкі-клуба Валянцінай Барташэвіч на мясцовых могілках усклалі кветкі да магілы Гена-дзя Галубовіча. Валянціна Зянонаўна расказала аб асноўных дасягненнях знакамітага земляка, які з’яўляецца выпускніком Слабада-Кучынскай сямігодкі 1950 года.

Экскурсія і заняткі ў музеі сталі адным са спосабаў далучэння юных грамадзян да культурнай спадчыны папярэдніх пакаленняў роднага краю.

Барыс ДЗЕНІСЮК,

член ГА «Беларускі саюз журналістаў»



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *