Традыцыйна напярэдадні Дня настаўніка ў раённым цэнтры культуры сабраліся педагогі Капыльшчыны, каб адзначыць прафесійнае свята.

Свае віншаванні педагогам адрасавалі старшыня райвыканкама Сяргей Пілішчык і старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк. Пажаданні творчых дасягненняў і ўсяго найлепшага прагучалі і ад начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Ірыны Абас.
На свяце былі адзначаны лепшыя педагогі. Так, Ганаровай граматы галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама ўдастоены намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада № 3 г. Капыля Лена Аляксандраўна Валуевіч, загадчык раённага вучэбна-метадычнага кабінета Вера Фёдараўна Станкевіч.

Падзякай старшыні райвыканкама адзначаны настаўнік рускай мовы і літаратуры СШ № 3 г. Капыля Таццяна Міхайлаўна Нядзелька і настаўнік пачатковых класаў Марына Анатольеўна Талейка, педагог дадатковай адукацыі Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Капыльскага раёна Марыя Станіславаўна Аўсяннікава, дырэктар Капыльскай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву Вадзім Валер’евіч Лазюк і яго намеснік па асноўнай дзейнасці Ірына Сяргееўна Храмчанка.
За выніковую дзейнасць некаторыя педагогі былі ўзнагароджаны Ганаровай граматай упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама.
Сюрпрызы-падарункі з рук старшыні раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Марыны Крэпскай атрымалі тыя, хто сядзеў на месцах, указаных на шчаслівых білеціках, якія знаходзіліся ў чароўным барабане.
Прыемнымі музычнымі кампазіцыямі парадавалі педагогаў самадзейныя артысты.
Дзіяна ТКАЧЭНКА