Перамог мінулагодні чэмпіён

Спорт

На мінулым  тыдні  адбыліся спаборніцтвы па валейболе  ў  рамках раённай  спартакіяды  сельскіх  жыхароў.

Званне мацнейшай аспрэчвалі дзевяць дружын. Ужо ў паўфінале, куды дайшлі чатыры каманды, разгарнулася нежартоўная барацьба. За трэцяе месца змагаліся ААТ “Мажа-Агра” і ДП “Грозава-Агра”. У рашаючай трэцяй партыі мажскія валейбалісты ўзялі-такі верх над сапернікамі.  А ў схватцы за першае месца сышліся мінулагодні чэмпіён ААТ “Суворава-Агра” (былы СВК “Каменскі”) і адна з мацнейшых зборных раёна каманда ААТ “Прагрэс-2010” (СВК “Пацейкі”). Матч закончыўся з лікам 2:0 на карысць каменскіх валейбалістаў.

Сяргей ЛАЗОЎСКІ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *