Коллектив Копыльской спортивной детско-юношеской школы олимпийского резерва вкладывают душу в работу

Актуально Образование

У Капыльскай спартыўнай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву са сваёй галоўнай задачай — падрыхтоўкай спартыўнага рэзерву — цудоўна спраўляюцца.

■ Сяргей Камяк з юнымі футбалістамі

Залог поспеху выхаванцаў — калектыў аднадумцаў, якія ў сваю справу, як гаворыцца, укладваюць душу.

З 2011 года школу ўзначальвае Вадзім Лазюк. Пад яго кіраўніцтвам працуе чацвёра трэнераў. Трое з іх — Анатоль Сянюк, Тамара Квач-Сыс і Таццяна Сінюк  — рыхтуюць біятланістаў. Фарміраваннем футбольных каманд займаецца Сяргей Камяк. Шматгадовы вопыт працы з дзецьмі, адданасць сваёй справе і мэтанакіраванасць нязменна прыносяць вынікі. Пад кіраўніцтвам трэнераў 131 юны спартсмен (менавіта столькі дзяцей сёлета тут налічваецца) яшчэ толькі вучыцца быць чэмпіёнамі. А вось некаторыя выпускнікі мінулых гадоў ужо праславілі Капыльшчыну і сваіх настаўнікаў далёка за межамі роднай спартыўнай школы. Напрыклад, Дар’я Несцерчык, Дар’я Юркевіч, Антон Смольскі і Павел Паплаўскі не раз дэманстравалі свае ўменні на прэстыжных міжнародных спаборніцтвах. Выпусцілі і наступную годную змену біятланістаў. Так, сярод новых імён, на якія зараз зроблены стаўкі, Кірыл Зяньковіч, Багдан Максіменка, Мацвей Маліноўскі, Павел Мацуль. Смак перамогі ведаюць і выхаванцы трэнера па футболе Сяргея Камяка. Сярод апошніх «лаўраў» каманды Капыльскай СДЮШАР — трэцяе месца ў першынстве Мінскай вобласці па футболе і гарантаваны выхад у фінальную частку першынства Мінскай вобласці.

Дасягненні выхаванцаў дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы — галоўная ўзнагарода для выкладчыкаў і пацвярджэнне таго, што іх старанні плённыя і ў сваю прафесію яны прыйшлі недарэмна.

Аксана МІХАЙЛОЎСКАЯ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *