Областной день подписчика прошел в городском отделении почтовой связи «Копыль-2»

Актуально Общество

У час правядзення абласнога дня падпісчыка ў гарадскім аддзяленні паштовай сувязі «Капыль-2» было шматлюдна: падпісны перыяд хутка заканчваецца, таму капыляне спяшаліся аформіць падпіску на свае любімыя друкаваныя выданні. У іх ліку і «Слава працы».

■ Таццяна Лазюк афармляе падпіску Ірыне Гадлеўскай, Святлане Бохан і Алене Астрэйцы

Каб хутчэй было афармляць падпіску, працавалі два аператары. Таму асаблівай чаргі не назіралася.

Найбольш актыўнымі ў гэты день былі прадстаўнікі сістэмы адукацыі. Выхавальнік дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці «Сонейка» Святлана Гецман з задавальненнем выпісвае раённую газету і заўсёды знаходзіць для сябе займальныя матэрыялы. А вось супрацоўніца СШ № 3 г. Капыля Наталля Зянько з цікавасцю чытае артыкулы, прысвечаныя сельскагаспадарчай тэматыцы. Спадабаўся жанчыне і фотарэпартаж пра штогадовы прабег «Кopyl-RACE». Алена Астрэйка, выхавацель ясляў-сада № 6 г. Капыля, адзначыла: вельмі добра, што ў «Слава працы» ёсць свой сайт, дзе можна ўбачыць больш фотаздымкаў, знайсці цікавыя навіны, якія не ўвайшлі ў газету.

— Але друкаванае выданне заўсёды прыемна трымаць у руках, адчуваць цяпло паперы і тых людзей, што працавалі над стварэннем нумара, — дадала жанчына. — Таму свежы выпуск раёнкі заўсёды чакаю з нецярпеннем.

На працягу амаль 30 гадоў пастаяннай падпісчыцай з’яўляецца і Алена Сяргеева.

— Раённую газету пачалі выпісваць адразу, як пераехалі сюды жыць, — дзеліцца Алена Аляксандраўна. — Усё, што патрэбна, ёсць на старонках раёнкі: і кулінарныя рэцэпты, і аповеды пра лёс людзей. Мы задаволены.

■ Анатоль Князюк

Колішні намеснік начальніка паштовага аддзялення Капыля і актыўны падпісчык Анатоль Князюк, які завітаў у гэты дзень на пошту, расказаў, як раней праводзіў прапаганду «Слава працы». Затым на працягу 23 гадоў працаваў начальнікам у раённым падпісным і рознічным агенцтве «Саюздрук» і разам з рэдакцыяй вёў падпіску сярод жыхароў.

— Было выразна відаць, як падпісчыкаў станавілася больш, тыраж газеты тады складаў каля 11–12 тысяч экзэмпляраў, — адзначыў Анатоль Антонавіч. — Але я бачу, што газета і сёння не губляе цікавасці для насельніцтва нашага раёна.

Начальнік аддзялення паштовай сувязі Таццяна Лазюк і яе намеснік Ніла Дворак старанна афармлялі падпісныя квітанцыі, каб на працягу апошніх трох месяцаў гэтага года жыхары Капыльшчыны атрымоўвалі доўгачаканую раённую газету. А ўсім, хто завітаў у паштовае аддзяленне і аформіў падпіску на «Слава працы», на памяць мы падарылі каляровую друкаваную прадукцыю, якую вырабілі ў вытворчым аддзеле рэдакцыі.

Дзіяна ТКАЧЭНКА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *