Справа гонару

Актуально

Напярэдадні 65-годдзя Перамогі Капыльскі раённы ваенны камісарыят сумесна з раённымі службамі праводзіць пачэсную місію – уручэнне юбілейных медалёў удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны. Такія сустрэчы заўсёды застаюцца ў сэрцах салдат, якія здабывалі мір і спакой для сваёй Радзімы. Але ў календары спраў людзей ваенных знойдзецца і шмат іншых мерапрыемстваў. Напрыклад, працягваецца работа па медыцынскім аглядзе грамадзян, якія падлягаюць для праходжання тэрміновай вайсковай службы і службы ў рэзерве. У гэтыя дні пачынаюцца вучэбныя зборы па абслугоўванні ўзбраення і ваеннай тэхнікі з адначасовым іх вывучэннем.

Справай гонару лічаць работнікі райваенкамата кантроль за станам воінскіх пахаванняў. А над брацкай магілай у вёсцы Аргелаўшчына, дзе пахаваны 6 салдат, якія загінулі ў 1944 годзе пры вызваленні раёна, а таксама воіны, загінуўшыя ў 1941-м, увогуле ўзялі персанальнае шэфства. Падчас рэспубліканскага суботніка, акрамя навядзення парадку на прылягаючай тэрыторыі ваеннага камісарыята, работнікі добраўпарадкавалі і гэта месца пахавання савецкіх воінаў.

НА ЗДЫМКУ: работнікі райваенкамата падчас навядзення парадку на брацкай магіле ў в. Аргелаўшчына.

Сяргей ЛАЗОЎСКІ. Фота аўтара



1 комментарий по теме “Справа гонару

  1. Ну, вот! Это хоть не наша традиционная показуха! По крайней мере в такой памяти есть смысл…

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *