Прафілактычную гутарку ў рэдакцыі газеты «Слава працы» правёў начальнік Капыльскага РАНС Віталь Ільючык.

Размова ішла пра меры бяспекі, створаныя на Беларускай АЭС і сітуацыю з пажарамі ў раёне, якая склалася за першае паўгоддзе бягучага года.

Віталь Валянцінавіч высока ацаніў уклад, які ўносяць супрацоўнікі рэдакцыі ў інфармацыйна-прапагандысцкую работу па пажарнай бяспецы. Нездарма ў абласным конкурсе на лепшае асвятленне ў СМІ дзейнасці органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях і асноў бяспекі жыццядзейнасці газета «Слава працы» ў адной з намінацый апынулася ў ліку пераможцаў і была ўзнагароджана Дыпломам ІІ ступені.
Па даручэнні кіраўніцтва райвыканкама Віталь Ільючык уручыў галоўнаму рэдактару газеты Марыі Шэінай Падзяку старшыні райвыканкама. Трэба сказаць, што такой узнагароды ўдастоена і дырэктар ДУ «Капыльскі ТЦСАН» Святлана Маліноўская.
Маргарыта САКОВІЧ
Фота Паўла ШЭІНА