16 августа на кладбище возле каплицы Св. Роха в Копыле прошло богослужение

Важное Общество

Памаліцца святому Роху і ўшанаваць памяць памерлых родных і блізкіх на старых («польскіх») могілках у Капылі сабралася шмат людзей.

Разам з пробашчам касцёла Святых Пятра і Паўла ў г. Капылі Андрэем Калядкам у Святой Імшы прынялі ўдзел пробашч парафіі г.п. Гарадзея Нясвіжскага раёна Аляксандр Вітко, пробашч парафіі Уздзенскага раёна Дзяніс Шастаковіч і вікарый са Слуцка Стэфан Пупейка. Вернікі маліліся за святога Роха, які некалі дапамагаў хворым, прасілі ў свайго апекуна здароўя для сябе, сваіх блізкіх, родных. Маліліся і за святую памяць продкаў, якія некалі жылі на гэтай зямлі.

Напрыканцы Імшы айцец Андрэй падзякаваў каталіцкім вернікам за адданасць Святому Касцёлу.

Павел ШЭІН



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *