15 августа католики празднуют Успение Пресвятой Богородицы

Важное Общество

Касцёл ушаноўваў мучанікаў у дзень іх «нараджэння для неба», г.зн. у дзень іх смерці. Свята, якое ўзнікла ў ІV ст. на ўшанаванне Маці Божай, называлася «Памяццю Святой Марыі», змест яго быў звязаны з Яе «нараджэннем для неба» і ў хуткім часе яно было перайменавана ва «Успенне Марыі» (V ст.), «Пераход» (VІ ст.), а потым «Унебаўзяцце» (VІІІ ст.). З VІ ст. на Усходзе 15 жніўня пачало адзначацца свята «шлях Марыі дадому». Яе смерць была настолькі іншай, што Касцёл гаворыць не пра смерць, але пра пераход. Унебаўзяцце Марыі з душой і целам не азначае аддаленасці Маці Божай ад людскіх спраў.

Бог ёсць больш блізкі нам, чым мы самі сабе, неба бліжэй да нас, чым часовыя справы, Марыя праз сваё Унебаўзяцце тым больш блізкая нам, Яе дзецям, што енчаць і плачуць у гэтай даліне слёз.


Святая Імша адбудзецца 15 жніўня: 9.00 і 18.00 ― г. Капыль, 12.00 ― в. Выня і 14.00 ― в. Чарнагубава. У гэты дзень будзем маліцца аб здароўі, калі ласка, прыносьце запіскі на гэты дзень, а пасля Імшы адбудзецца асвячэнне садавіны і агародніны.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *