Настрой на пасяўную – ёсць!

Актуально Экономика

У ААТПрагрэс-2010” уносяць калійныя ўгнаенні.

Злева направа: галоўны аграном ААТ «Прагрэс-2010» Мікалай Краўчанка і механізатар Міхаіл Гірко.

У гэтым мы ўпэўніліся, наведаўшы гаспадарку разам з Марыяй Засімовіч, начальнікам Капыльскага філіяла УП “Мінаблаграхімізацыя”. На палетку непадалёку ад Пацеек (там, дзе ўжо пачаў сыходзіць снег) працаваў на сваім МТЗ-1221 з РУ-7000 Міхаіл Гірко. Галоўны аграном сельгаспрадпрыемства Мікалай Краўчанка на хвілінку прыпыняе яго – трэба праверыць, як адладжаны агрэгат, ды і пацікавіцца настроем на працу.

“Не варта хвалявацца, усё ў поўным парадку”, — усміхаючыся, паведаміў трактарыст, але, каб зняць занепакоенасць агранома, палез-такі па лесвіцы ўгору, штосьці там пастукаў (гэта, каб грудкі тукаў прасыпаліся – патлумачыў Мікалай Фёдаравіч). Затым, як водзіцца, было фота на памяць, і Міхаіл Міхайлавіч зноў палез у кабіну свайго трактара.

– На суседнім палетку, бліжэй да Какорыч, працуе яшчэ адзін механізатар – Яўген Сай, – працягвае гутарку Мікалай Краўчанка. – У яго такая ж задача – уносіць мінеральныя ўгнаенні. Мы гэтую справу распачалі толькі ў чацвер, снег жа яшчэ амаль усюды ляжыць. А вось арганікай даўно і сур’ёзна займаемся. З запланаваных 24 тысяч тон назапасілі каля 22,5 тысяч, вывезлі 20 тысяч. Як  ніколі, нам удалося з восені ўнесці пад цукровыя буракі і аднагадовыя культуры 16 тысяч тон арганікі, паколькі набылі па лізінгу  два  гноераскідвальнікі да МТЗ-3022. Гэта дазволіла не завяртацца па дапамогу да мехатрадаў, а спраўляцца ўласнымі сіламі.

Як расказаў галоўны аграном, сёлета перад гаспадаркай стаяць няпростыя, але даволі рэальныя задачы. Неабходна атрымаць ураджайнасць збожжавых  у  бункернай   вазе 54 ц/га, намалаціць не менш за 7770 тон. Увосень ужо ўзнялі зябліва на 1453 га, засталося толькі заараць 65 га пад бульбу ды каля 40 га пад аднагадовыя культуры (запланавалі правесці перазалужэнне нізка-ўрадлівых участкаў). Падрыхтавалі неабходнае насенне (усё першай рэпрадукцыі), вызначыліся з пер-спектыўнымі гатункамі, якія ўжо добра зарэкамендавалі сябе на палетках сельгаспрадпрыемства, ёсць у гаспадарцы і эліта.

Сёлета ААТ “Прагрэс-2010” уключана ў раённую праграму “Бульбаводства”, што дазволіла павялічыць пасяўныя плошчы пад гэтую культуру з 35 да 65 га. Насенне знахо-дзіцца ў бульбасховішчы ў ААТ “Мажа-Агра”, 80 тон зарэзервавана і ў ААТ “Старыца-Агра”.

– Плануецца, што ў хуткім часе ў гаспадарку паступіць бульбасаджалка і іншыя агрэгаты, неабходныя для таго, каб займацца бульбай на высокім узроўні, – расказвае Мікалай Краўчанка. – Не менш увагі будзем надаваць выро-шчванню кукурузы на зерне (усяго запланавана пасеяць 275 га, з іх на зерне – 75 га), цукровым буракам, якія зоймуць 350 га. Насенне апошняй з названых культур таксама заказана – гэта будуць высокаўраджайныя гібрыды. Практычна адрамантавана тэхніка, распрацаваны рабочы план, згодна з якім вызначана, хто, дзе і на чым будзе працаваць. Канечне, яшчэ ёсць нейкія няўлічаныя нюансы, недаробкі, аднак крыху часу для іх выпраўлення яшчэ застаецца.

Маргарыта САКОВІЧ

Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *