Доска почета уборочной кампании в Копыльском районе

Важное Урожай-2019

Паводле даных райкама прафсаюза работнікаў АПК па стане на 26 ліпеня 2019 года

На ўборцы рапсу і збожжавых культур лепшыя вынікі паказваюць:

Экіпаж УП «ПІК-Лясное» ў складзе Сяргея Уладзіміравіча і Дзмітрыя Уладзіміравіча КЛОЧКАЎ, які на камбайне «Нью Холанд» убраў 332 га, намалаціў 1075 тон збожжа.

Экіпаж ААТ «Ціміразеўскі» ў складзе Аляксандра Станіслававіча МАЙСЫ і Сяргея Уладзіміравіча СЯМАШКІ, які на КЗС-1218 убраў 328 га, намалаціў 952 тоны збожжа.

Экіпаж КСУП «Доктаравічы» ў складзе Уладзіміра Аляксандравіча ВЯРБІЛЫ і Сяргея Яўгенавіча КАРАБЕЙКІ, які на КЗС-1218 убраў 278 га, намалаціў 918 тон збожжа.

Камбайнер КСУП «Доктаравічы» Аляксандр Раманавіч ШЧЭРБА, які на КЗС-1218 убраў 244 га, намалаціў 852 тоны збожжа.

На адвозцы зерня вызначыліся:

Вадзіцель ААТ «Семежава» Уладзімір Уладзіміравіч ЧАРНЯКОВІЧ, які на МАЗ-555142 перавёз 958,8 тоны.

Вадзіцель ЗАТ «Жыліхава» Сяргей Антонавіч САСУКЕВІЧ, які на МАЗ-555122 перавёз 925,1 тоны.

Вадзіцель УП «ПІК-Лясное» Віктар Дзмітрыевіч ЯНУШКА, які на МАЗ-555142 перавёз 934 тоны.

Вадзіцель ААТ «Піянер-Агра» Яўген Яўгенавіч ШУМСКІ, які на МАЗ-555142 перавёз 906,8 тоны.

Вадзіцель УП «ПІК-Лясное» Аляксандр Міхайлавіч ЕМЕЛЬЯНОВІЧ, які на МАЗ-555142 перавёз 901 тону.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.