Доска почета уборочной кампании в Копыльском районе

Важное Урожай-2019

Паводле даных райкама прафсаюза работнікаў АПК па стане на 22 ліпеня 2019 года

На ўборцы рапсу і збожжавых культур лепшыя вынікі паказваюць:

Экіпаж ААТ «Ціміразеўскі» ў складзе Аляксандра Станіслававіча МАЙСЫ

і Сяргея Уладзіміравіча СЯМАШКІ, які на КЗС-1218 убраў 276,4 га, намалаціў 827 тон збожжа.

Экіпаж КСУП «Доктаравічы» ў складзе Уладзіміра Аляксандравіча ВЯРБІЛЫ

і Сяргея Яўгенавіча КАРАБЕЙКІ, які на КЗС-1218 убраў 245 га, намалаціў 745,2 тоны збожжа.

Камбайнер КСУП «Доктаравічы» Аляксандр Раманавіч ШЧЭРБА, які на КЗС-1218 убраў 218 га, намалаціў 709 тон збожжа.

Экіпаж ААТ «Ціміразеўскі» ў складзе Аляксандра Мікалаевіча і Аляксандра Аляксандравіча ДЗЕЛЮКОВІЧАЎ, які на КЗС-1218 убраў 222,7 га, намалаціў 658 тон збожжа.

На адвозцы зерня вызначыліся:

Вадзіцель ЗАТ «Жыліхава»

Сяргей Антонавіч САСУКЕВІЧ, які на МАЗ-555122 перавёз 844,9 тоны.

Вадзіцель УП «ПІК-Лясное» Віктар Дзмітрыевіч ЯНУШКА, які на МАЗ-555142 перавёз 836 тон.

Вадзіцель ААТ «Піянер-Агра» Яўген Яўгенавіч ШУМСКІ, які на МАЗ-5551 перавёз 795 тон.

Вадзіцель УП «ПІК-Лясное» Аляксандр Міхайлавіч ЕМЕЛЬЯНОВІЧ, які на МАЗ-555142 перавёз 788 тон.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *