В Копыльском районе объявлен конкурс на лучшее ветеранское подворье

2018-2020 - год малой Родины Актуально Общество

Як расказала старшыня раённага Савета ветэранаў Казіміра Ганчар, ён праводзіцца з 10 ліпеня па 9 жніўня і стане добрым стымулам для актывізацыі работы па добраўпарадкаванні і паляпшэнні санітарнага стану асабістых падвор’яў. Прыняць удзел у конкурсе могуць людзі пенсіённага ўзросту, ветэраны вайны і працы, іх сем’і, якія маюць ва ўласнасці жылыя дамы з прысядзібнымі ўчасткамі і ўтрымліваюць падсобную гаспадарку, арганізаваную на высокім узроўні.

Заяўкі прымаюцца ад сельскіх жыхароў — у сельвыканкамах, ад гараджан — па тэлефоне 55-0-83. Па выніках конкурсу кампетэнтным журы будуць вызначаны пераможцы (1, 2 і 3-е месцы) і прызёры ў дзевяці намінацыях. Спонсары ўжо падрыхтавалі каштоўныя падарункі.

Рэдакцыя газеты «Слава працы» бу-дзе сачыць за ходам спаборніцтва. І хутка чытачы раёнкі змогуць пазнаёміцца з гаспадарамі найбольш прывабных падвор’яў.

Маргарыта САКОВІЧ

Фота Таццяны БОХАН



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *