Доска почета уборочной кампании в Копыльском районе

Важное Урожай-2019

Паводле даных райкама прафсаюза работнікаў АПК па стане на 19 ліпеня 2019 года

На ўборцы рапсу і збожжавых культур лепшыя вынікі паказваюць:

Экіпаж ААТ «Ціміразеўскі» ў складзе Аляксандра Станіслававіча МАЙСЫ і Сяргея Уладзіміравіча СЯМАШКІ, які на КЗС-1218 убраў 187 га, намалаціў 561 тону збожжа.

Экіпаж КСУП «Доктаравічы» ў складзе Уладзіміра Аляксандравіча ВЯРБІЛЫ і Сяргея Яўгенавіча КАРАБЕЙКІ, які на КЗС-1218 убраў 177 га, намалаціў 507,7 тоны збожжа.

Экіпаж ААТ «Ціміразеўскі» ў скла-дзе Аляксандра Мікалаевіча і Аляксандра Аляксандравіча ДЗЕЛЮКОВІЧАЎ, які на КЗС-1218 убраў 171 га, намалаціў 506 тон збожжа.

Камбайнер КСУП «Доктаравічы» Аляксандр Раманавіч ШЧЭРБА, які на КЗС-1218 убраў 149 га, намалаціў 466,4 тоны збожжа.

На адвозцы зерня вызначыліся:

Вадзіцель ЗАТ «Жыліхава» Сяргей Антонавіч Сасукевіч, які на МАЗ-555122 перавёз 652,6 тоны.

Вадзіцель УП «ПІК-Лясное» Віктар Дзмітрыевіч ЯНУШКА, які на МАЗ-555142 перавёз 639 тон.

Вадзіцель УП «ПІК-Лясное» Аляксандр Міхайлавіч ЕМЕЛЬЯНОВІЧ, які на МАЗ-555142 перавёз 593,4 тоны.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *