Все хозяйства Копыльского района ведут уборку урожая 2019 года

Урожай-2019 Экономика

Па стане на 16 ліпеня ўбрана 93% запланаваных плошчаў азімага рапсу. Дзевяць гаспадарак з 14 ужо справіліся з гэтай задачай.

Намалочана 17 900 тон пры сярэдняй ураджайнасці 29,1 ц/га (летась — 19,6 ц/га).

Найбольш ураджайнай гэта культура паказала сябе ў ААТ «Старыца-Агра» — 47,9 ц/га і ў ААТ «Піянер-Агра» — 40,8 ц/га.

Распачалі таксама ўборку збожжавых і зернебабовых культур. Першыя намалоты паказваюць розныя рэзультаты. Напрыклад, у зАТ «Жыліхава» азімая пшаніца дае па 46,1 цэнтнера з кожнага гектара, а азімая трыцікале ў ААТ «Старыца-Агра» — па 41,9 цэнтнера. У сярэднім па раёне ўраджайнасць пакуль складае 35,1 ц/га (летась на названую дату было 27,7 ц/га).

Маргарыта САКОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *