Копылянин Иван Василевич отмечен дипломом областного пленэра «Солнечное тепло дерева»

Важное Культура

Па выніках абласнога пленэру «Сонечная цеплыня дрэва» капылянін Іван Васілевіч (на здымку) адзначаны Дыпломам за захаванне і творчае развіццё традыцый вырабу драўлянай скульптуры.

Нагадаем, абласны пленэр па вырабе драўляных скульптур «Сонечная цеплыня дрэва» штогод праводзіцца з 2002 года і вандруе па Мінскай вобласці. Утульнай творчай майстэрняй сёлета стаў г. Нясвіж. Арганізатарамі свята-конкурсу выступілі галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінскага аблвыканкама, Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці, аддзел  ідэалагічнай  работы,  культуры  і па справах моладзі Нясвіжскага райвыканкама.

Дванаццаць мастакоў з Мінска, Мінскай, Гомельскай і Брэсцкай абласцей працавалі над сваімі драўлянымі манументальнымі скульптурамі. Выкарыстоўваючы розныя віды і тэхналагічныя прыёмы мастацкай апрацоўкі драўніны, яны стараліся надаць ім эстэтычную акрэсленасць у рамках тэматыкі сёлетняга пленэру — «Легенды і міфы Нясвіжскага краю». І выйшла так, як задумалі: ажылі магутныя дубы, сталі неад’емнай часткай старажытнага Нясвіжа. На славу рабіў свайго мядзведзя з рыбкай у лапах і наш зямляк, майстар народнага клуба «Скарбонка» Іван Васілевіч.  Пасля заканчэння пленэру гэтая скульптура ўпрыгожыць тэрыторыю дзіцячай пляцоўкі Нясвіжа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *