Председатель Копыльского райисполкома Анатолий Линевич удостоен юбилейной профсоюзной медали

Актуально Общество

Старшыні райвыканкама Анатолю Ліневічу быў уручаны юбілейны медаль «115 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі».

Гэтай узнагароды кіраўнік раёна ўдастоены за развіццё і ўмацаванне сацыяльнага партнёрства, значны ўклад у развіццё сацыяльна-эканамічных сувязей і з нагоды 115-годдзя прафсаюзнага руху. Медаль уручыла старшыня Капыльскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Валянціна Козіч.

Указ № 162 аб устанаўленні юбілейнага медаля Прэзідэнт Беларусі падпісаў 29 красавіка гэтага года. Ініцыятарам яго ўстанаўлення выступіла Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі, якая зараз аб’ядноўвае больш за чатыры мільёны працоўных. Юбілейным медалём «115 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі» заахвочваецца прафсаюзны актыў, ветэраны працы, лепшыя прадстаўнікі прафесій.

Маргарыта САКОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *