Зіму праганялі, Вясну сустракалі

Актуально Культура

У нядзелю ў зоне адпачынку каля Капыля адзначылі адно з самых вясёлых на Беларусі святаў — Масленіцу. І моладзь, і людзі больш сталага ўзросту па прыкладзе сваіх продкаў весяліліся ад душы, пастараліся цалкам акунуцца ў таямнічы свет народных традыцый і абрадаў.

Ужо на ўваходзе ў зону адпачынку гасцям неабходна было паказаць веданне фальклору — прайсці імправізаваную мытню, дзе ў якасці пропуску на свята прымаліся прыказкі, прымаўкі, загадкі альбо прыпеўкі. Працавалі шматлікія атракцыёны, гульнёвыя пляцоўкі. Можна было выпрабаваць свае сілы і спрыт і паспрабаваць залезці на слуп па падарунак, схаваны ў кошыку, пагушкацца на па-веснавому прыгожа прыбраных арэлях, пакаштаваць блінцоў з самымі рознымі начынкамі і наогул больш даведацца пра стравы народнай кухні, якія рыхтавалі беларусы падчас Масленічнага тыдня. А колькі радасці і задавальнення чыталася на тварах хлопчыкаў і дзяўчынак, калі яны, уладкаваўшыся ў размаляваную брычку, запрэжаную канём-асілкам, рабілі кругі па заснежаных лясных дарожках.

Аднак асноўная ўвага была скіравана на сцэну, дзе разгортвалася тэатралізаванае прадстаўленне “А ў нас сёння Масленіца!”, напоўненае песнямі, танцамі, жартамі, вясёлымі забавамі. Цікавай дзеяй умела кіравалі  Гаспадыня і яе Суседка, якім дапамагалі вясёлыя Скамарохі. Тут жа адбылася і сімвалічная сустрэча Зімы з Вясной. І няма сумненняў, хто стаў пераможцай у гэтай сутычцы. Каб умацавацца ў сваёй перавазе, Вясна ўсіх запрасіла ўзяць удзел у абрадзе “Спальванне Масленіцы”. У цеснае кола вакол саламянага пудзіла — сімвала зімы, якое прынеслі і пасадзілі на дрывяны касцёр, сталі ўдзельнікі свята, каб вясёлым карагодам адзначыць прыход вясны. У яркае вогнішча паляцелі старыя, непатрэбныя рэчы, надламаныя галінкі, тым самым кожны спрабаваў развітацца з усімі бедамі і абараніцца ад новых нягод.

Але на гэтым свята не закончылася. Яшчэ доўга працягваліся Масленічныя ігрышчы, гучала музыка. Капыляне і госці нашага горада атрымалі сапраўдную асалоду і ад цудоўнага народнага абрадавага свята, і ад тых прысмакаў, што маглі набыць у гандлёвых кропках, арганізаваных Капыльскім райспажыўтаварыствам, і проста ад таго, што ў гэты святочны дзень яны змаглі выбрацца  разам  са сваёй сям’ёй, з сябрамі і проста знаёмымі на свежае паветра.

Для таго, каб арганізаваць для капылян такое цікавае свята, нямала пастараліся работнікі ўстаноў культуры Капыльшчыны. Як паведаміла дырэктар раённага цэнтра традыцыйнай культуры Галіна Гурло, у тэатралізаваным прадстаўленні ўзялі ўдзел супрацоўнікі цэнтра, які яна ўзначальвае, навучэнцы Капыльскага СПЛ Віталь Канончык, Вадзім Кавалевіч, Артур Кіркалаў і Сяргей Кульбіцкі, народныя калектывы “Спадчына”, “Капыляне”, “Капыльскія дудары”, выкладчыкі і выхаванцы Капыльскай ДШМ, работнікі і ўдзельнікі аматарскіх калектываў Семежаўскага і Песачанскага цэнтраў культуры і вольнага часу, Лясноўскага і Руднянскага СДК, Сл.-Кучынскага СК, а таксама Таццяна Вошкат, Марына Бурак, Іван Нечыпурэнка, Вольга Рабко, супрацоўнікі раённага цэнтра дзіцячай творчасці.

Маргарыта САКОВІЧ

Фота аўтара



2 комментария по теме “Зіму праганялі, Вясну сустракалі

  1. Весело..Слишком громко сказано!!!Наши доблесные работники культуры уже давно забыли что такое настоящие мероприятия и праздники.ВСЕ ТАК СРЕДНЕНЬКО ПОКАЗУШКА.Как обычно.например вместо настоящего перетяг.каната как это принято кусочек веревки еле уговорили пару человек дернуть.Костерок возле сцены один и тотже концерт уж который год.тот же общепит.Холодно люди за чашкой чая стоят а он только в одной палатке продается остальные продавцы жмутся от холода.Уныло проехали сани…пАхнуло запахом лошади сена таким приятным и забытым.Как в старые времена когда действительно масленницы делали масштабно и интересно.Участие принимали все хозяйства района и предприятия.Да и культура была на высоте..Сегодня один пшик..для галочки..печально..

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *