“Кожнаму дзіцяці – наша ўвага”

Общество

Па ініцыятыве абласной камісіі па справах непаўналетніх на працягу сакавіка праводзіцца міжведамасная прафілактычная акцыя “Кожнаму дзіцяці – наша ўвага”.

Акцыя мае на мэце ранняе выяўленне сямейнага недабрабыту, прапаганду адказнага бацькоўства, ажыццяўленне комплексных прафілактычных, дабрачынных мерапрыемстваў, накіраваных на паляпшэнне становішча дзіцяці ў сям’і і захаванне сям’і для дзіцяці, а таксама прыцягненне ўвагі грамадскасці, улады да праблем дамашняга насілля. Акцыя праводзіцца ў цесным узаемадзеянні ўсіх зацікаўленых службаў і ведамстваў, а таксама грамадскіх арганізацый.

Як паведаміла намеснік старшыні раённай камісіі па справах непаўналетніх Зоя Дайняк, у рамках акцыі ў нашым раёне запланаваны шэраг мерапрыемстваў. Так, будуць праведзены рэйды мабільных груп райвыканкама  для  павышэння  эфектыўнасці індывідуальнай  прафілактычнай  работы  з  праблемнымі сем’ямі (дарэчы, яны праходзяць раз у квартал), наведаны сацыяльна небяспечныя сем’і, замацаваныя за адказнымі асобамі райвыканкама, абследаваны жыллёва-бытавыя ўмовы мнагадзетных сем’яў. Вышэйназванай тэме будзе прысвечаны адзіны дзень інфармавання насельніцтва. У рамках акцыі запланаваны выезды каардынацыйнага цэнтра прафілактыкі сацыяльнага недабрабыту, семінары, лекцыі, гутаркі, трэнінгі, круглыя сталы для прыёмных бацькоў, мнагадзетных сем’яў, сацыяльных педагогаў і старшынь сельскіх Саветаў. У ТЦСАН, школах раёна будуць арганізаваны псіхалагічныя гасцёўні, па нумары 51-3-46 (тэлефон даверу) можна будзе атрымаць кансультацыю. На працягу месяца пройдуць дабрачынныя акцыі (сумесна з Беларускім дзіцячым фондам), спартыўныя святы, конкурсы, канцэрты, выезд маладзёжнага шматпрофільнага цэнтра і г. д. Напрыканцы будуць прааналізаваны выяўленыя праблемы, а ход рэалізацыі акцыі будзе асвятляцца ў сродках масавай інфармацыі.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *