Копыляне приняли участие в областном празднике в Несвиже, посвященном Дню Независимости

75-летие освобождения Беларуси Актуально

Капыляне прынялі ўдзел у абласным свяце, прысвечаным Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 75-й гадавіне вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Урачыстасць адбылася ў Нясвіжы.

■ Віншаванні ад старшыні Мінаблвыканкама Анатоля Ісачанкі

У склад дэлегацыі, якую ўзначаліла старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк, увайшлі прадстаўнікі працоўных калектываў горада і раёна. Да іх далучылася і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людміла Ніжэвіч.

■ Цудоўны настрой гледачам падарыў Ігар Нікалаеў

Да шматлікіх гледачоў, якія размясціліся на гарадскім стадыёне, з віншавальнымі словамі звярнуўся старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Анатоль Ісачанка. Былі ў праграме і віншавальныя відэа-паштоўкі, дасланыя з усіх абласных цэнтраў краіны і горада Мінска. Вельмі ўзрушыў прысутных фільм, у якім распавядалася пра ўклад жыхароў сталічнага рэгіёну ў Вялікую Перамогу, была паказана храналогія вызвалення вобласці ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

■ Спявалі гімн разам

Цудоўную святочную атмасферу стваралі ў гэты ліпеньскі вечар выступленні Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Віктара Бабарыкіна, вядомых беларускіх вакалістаў і танцораў. Кульмінацыяй канцэртнай праграмы стала з’яўленне на сцэне кампазітара, спевака, заслужанага дзеяча мастацтваў Расійскай Федэрацыі Ігара Нікалаева. У яго выкананні прагучалі добра вядомыя гледачу песні.

Святкаванне Дня Незалежнасці завяршылася выкананнем гімна: артысты з гледачамі спявалі яго разам. А затым начное неба горада ўпрыгожылі агні феерверкаў.

Маргарыта САКОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *