Областной день подписчика прошел на базе городского отделения почтовой связи «Копыль-2»

Актуально Новости

Усе, хто выявіў жаданне выпісаць перыядычныя выданні падчас «Абласнога дня падпісчыка», прыйшлі ў гарадское аддзяленне паштовай сувязі «Капыль-2», каб прыняць удзел у акцыі.

■ Аператар Людміла Журавель афармляе падпіску Валянціне Саўчанцы
■ Аператар Людміла Журавель афармляе падпіску Валянціне Саўчанцы

Асаблівай папулярнасцю карысталіся раёнка, абласное і рэспубліканскія выданні.

—  Многія чытачы і нашы верныя падпісчыкі афармлялі квітанцыі на розныя перыядычныя выданні, — дзеляцца аператар Людміла Журавель  і  начальнік аддзялення паштовай сувязі Таццяна Лазюк. — Але больш за ўсё — на «Слава працы». Некаторыя выпісвалі «раёнку» на месяц, іншыя на квартал, знаходзіліся і тыя капыляне, якія афармлялі падпіску на паўгоддзе.

На думку многіх падпісчыкаў, «Слава працы» з’яўляецца «люстэркам» нашага раёна. Вось і добра вядомая ў Капылі былая настаўніца рускай мовы і літаратуры СШ № 2 г. Капыля Валянціна Сямёнаўна Саўчанка ізноў аформіла падпіску на паўгоддзе.

— Колькі жыву на Капыльшчыне, столькі і выпісваю «Слава працы», — дзеліцца жанчына. — Падабаецца чытаць пра жыццё вядомых людзей нешта невядомае. Асабліва ўражваюць заметкі былой калегі, настаўніцы англійскай мовы СШ № 2 г. Капыля Таццяны Міхайлоўскай, і супрацоўніка «СП» Дзіяны Ткачэнкі. Падабаюцца таксама гістарычныя і краязнаўчыя  матэрыялы, але хочацца, каб на старонках газеты  больш паказвалі жыццё глыбінкі, чым сёння жыве вёска. З кожным выхадам газета радуе сваіх чытачоў, таму поспехаў вам!

Каб быць у курсе апошніх падзей у раёне, «Слава працы» ў гэты дзень таксама выпісалі капыляне Людміла Ермаковіч, Ніна Гурло, Станіслаў Чарнушэвіч, Іна Быстрымовіч і інш.

Яшчэ адна актыўная чытачка Святлана Ісакава з «СП» не расстаецца з дзяцінства, маці некалі таксама была яе актыўным падпісчыкам.

— «Слава працы» мне падабаецца. Яна заўсёды стараецца трымаць чытачоў у курсе свежых навін і знаёміць з самай актуальнай інфармацыяй.  Але ёсць пажаданне: паколькі я кандытар, то цікава ў газеце чытаць пра рэцэпты выпечкі.

Усіх, хто выявіў жаданне выпісаць «раёнку», чакалі прыемныя сюрпрызы і падарункі: блакноты і календары з краявідамі Капыля, вырабленыя ў вытворчым аддзеле «СП». Акрамя гэтага, РУП «Белпошта» праводзіць акцыю, прысвечаную 75-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Па 26 чэрвеня супрацоўнікі гарадскога аддзялення паштовай сувязі выдаюць грамадзянам, якія звярнуліся да іх і дасягнулі 75-гадовага ўзросту, або іх прадстаўнікам (пры прад’яўленні адпаведнага дакумента) наборы віншавальных паштовак з магчымасцю іх бясплатнай перасылкі па ўсёй рэспубліцы на адрас сваіх родных і блізкіх. Па словах начальніка Капыльскага ўчастка паштовай сувязі Ігара Бурака, такім чынам Белпошта выказвае падзяку ветэранам Вялікай Айчыннай вайны за мірнае неба над галавой.

Таццяна БОХАН



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *