Семья Волковых из агрогородка Семежево на областном фестивале семейного творчества «У добрым родзе ўсе ў згодзе» награждена дипломом

Актуально Культура

Сям’я Волкавых з аграгарадка Семежава па выніках VII абласнога фестывалю сямейнай творчасці  «У добрым родзе ўсе ў згодзе» ўзнагароджана Дыпломам за прапаганду і папулярызацыю традыцый сямейнай мастацкай творчасці і ўдзел у фестывалі.

6018
■ Сям’я Волкавых — Таццяна, Раман і Святлана

Сёлетні фестываль, што  прайшоў у горадзе Маладзечне, аб’яднаў 26 сямейных калектываў з 14 рэгіёнаў вобласці. Сярод іх — як маладыя сем’і, так і цэлыя творчыя дынастыі, а таксама сямейныя аматарскія калектывы мастацкай творчасці, якія прадставілі разнастайнасць жанраў аматарскай дзейнасці і розныя віды дэкаратыўна- прыкладной творчасці. Мерапрыемства, арганізаванае Мінскім абласным цэнтрам народнай творчасці, прайшло ў рамках ХІХ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2019», а таксама культурнай праграмы ІІ Еўрапейскіх гульняў.

На сямейнай выставе Волкавых прысутныя маглі пазнаёміцца з тканымі вырабамі, карцінамі з салёнага цеста, якія зрабіў сын Раман. А ўмельцы не шкадавалі часу на майстар-класы. Дарэчы, матуля Таццяна Мікалаеўна праводзіла майстар-клас па ткацтве пояса «на ніту», а сын Раман — на кроснах. А тым часам на пляцоўцы бабуля Святлана Анатольеўна частавала гасцей свята сваёй хатняй выпечкай і ліпавым чаем з мёдам.

Разнастайныя выставы, гульні і іншыя забавы не давалі сумаваць ні дарослым, ні дзецям — настрой ва ўсіх сапраўды быў святочным. Было бачна, што сем’яў, аб’яднаных агульнымі захапленнямі, у вобласці шмат.

Таццяна БОХАН



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *