Районный туристический слет работающей молодежи пройдет на Копыльщине с 22 по 23 июня

Время молодых

Раённы турыстычны злёт працуючай моладзі, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, пройдзе на Капыльшчыне з 22 па 23 чэрвеня.

image_1529062987

Яго арганізатарамі выступаюць упраўленне па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, райкам ГА «БРСМ». У спаборніцтвах прымуць удзел каманды ўстаноў, арганізацый, прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, укамплектаваныя працаўнікамі дадзеных калектываў ва ўзросце не маладзей за 18 гадоў.

Неабходна будзе паказаць свае спрыт, уменні і навыкі ў чатырох відах спартыўнай праграмы: турыстычная паласа перашкод, пляжны валейбол, фігурнае ваджэнне веласіпеда, турыстычная эстафета.

Сваю творчасць удзельнікі турзлёту пакажуць падчас конкурсаў мастацкай самадзейнасці і насценных газет. Будзе ацэньвацца членамі журы і ўладкоўванне турыстычнага быту кожнай каманды. Вялікая ўвага будзе надавацца выкананню правіл пажарнай бяспекі, іншым патрабаванням і правілам бяспекі, строга будуць карацца і выпадкі неспартыўных паводзін. Агульнакаманднае месца вызначаць па найбольшай суме ачкоў, атрыманых ва ўсіх відах праграмы. Пераможцаў узнагародзяць граматамі і прызамі.

Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 20 чэрвеня ўключна па тэлефоне 21-4-08.

Маргарыта САКОВІЧ 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *