Депутат Семежевского сельского Совета депутатов Владимир Выскварко: в деревенской жизни мелочей нет

Мясцовы час

Дэпутат сельскага Савета бліжэй за іншых дзяржаўных асоб знаходзіцца да людзей, бачыць іх праблемы знутры, лічыць Уладзімір Выскварка, дэпутат Семежаўскага сельскага Савета дэпутатаў.

Уладзімір Выскварка падчас выступлення на семінары по ткацтве ручнікоў
Уладзімір Выскварка падчас выступлення на семінары по ткацтве ручнікоў

— Наша мэта — захаваць вёску, тое, што стваралася нашымі дзядамі і бацькамі. Селянін, які працуе на сваёй зямлі, забяспечвае прадуктамі сельскай гаспадаркі і сябе, і іншых грамадзян, тым самым прымнажае эканамічныя дасягненні дзяржавы, — лічыць дэпутат Выскварка. — А каб захаваць селяніна на зямлі, яму трэба стварыць дастойныя ўмовы жыцця.

І ў Семежаве яны ствараюцца. З года ў год аграгарадок становіцца больш прыгожым. Мясцовая ўлада разам з сельгаспрадпрыемствам, народнымі абраннікамі і жыхарамі прыкладаюць шмат намаганняў для добраўпарадкавання і азелянення населенага пункта. Напрыклад, у мінулым годзе абустроена дзіцячая пляцоўка, зносіліся старыя пабудовы, наводзіўся парадак на пустуючых сядзібах. Выступае Уладзімір Выскварка і адным з ініцыятараў правядзення суботнікаў, збірае грошы на будаўніцтва агароджы на грамадзянскіх могілках.

— Прыемна прайсці па населеным пункце, калі там чысціня і ўтульнасць. Некаму гэта падасца дробяззю ў параўнанні з больш сур’ёзнымі сучаснымі праблемамі. А я, наогул, лічу, што ў сельскім жыцці дробязей быць не павінна. Вёска — наш дом, і па яе знешнім выглядзе мяркуюць, якія мы гаспадары, — дзеліцца думкамі нераўнадушны прадстаўнік дэпутацкага корпуса.

Яшчэ адзін клопат вяскоўцаў, а значыць, і дэпутацкі таксама, — дарогі. Напрыклад, летась прыйшлося дабівацца вырашэння пытання рамонту вуліцы Новай у Семежаве.

Уладзімір Паўлавіч прымае актыўны ўдзел у абмеркаванні надзённых пытанняў, якія разглядаюцца на сесіях Савета дэпутатаў. Як педагога, яго цікавіць работа камісіі па справах непаўналетніх, назіральнай камісіі. Дэпутат праяўляе неабыякавасць да правядзення раённых акцый. Такіх як «Старасць без насілля», «Дапамажы пайсці вучыцца» і інш. Трэба адзначыць, што Уладзімір Паўлавіч акрамя таго ўзначальвае мясцовую ветэранскую арганізацыю, што дазваляе яшчэ лепш ведаць аднавяскоўцаў і цікавіцца іх праблемамі.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *