Депутат парламента Людмила Нижевич провела очередной прием граждан в ОАО «Преснаки»

Актуально Навіны

Свой чарговы прыём грамадзян па асабістых пытаннях дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людміла Ніжэвіч правяла на выездзе — у адміністрацыйным будынку ААТ «Праснакі».

■ Людміла Ніжэвіч падчас прыёму грамадзян
■ Людміла Ніжэвіч падчас прыёму грамадзян

Як і чакалася, у першую чаргу сярод тых, хто звярнуўся, — працаўнікі сельгаспрадпрыемства. Гаспадарка паступова развіваецца. У хуткім часе будуць уведзены новы жывёлагадоўчы комплекс і магутная зернесушылка ў аграгарадку Камень. Але населены пункт не газіфікаваны… Таму перспектывы развіцця энергетычнай галіны разам з парламентарыем абмяркоўвалі вяскоўцы.

Яшчэ адно набалелае пытанне для жыхароў гэтых мясцін: калі ж закончыцца рамонт участка дарогі Стараселле – Праснакі? Гэту праблему Людміла Ніжэвіч паабяцала абмеркаваць з кіраўніцтвам раёна.

Патрабуе вывучэння і праблема з недахопам малочнай прадукцыі ў мясцовым магазіне. Таксама да дэпутата звярталіся па тлумачэнні наконт атрымання мацярынскага капіталу.

Акрамя таго падчас гутаркі з кіраўніком ААТ «Праснакі» Віталем Платуном Людміла Ніжэвіч абмеркавала перспектывы развіцця сельгаспрадпрыемства, падзялілася каштоўнымі ідэямі.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *