РУП «Белпочта» выпустила в свет тиражом 2 тысячи немаркированную открытку, посвященную Эдварду Войниловичу

Актуально Культура

РУП «Белпошта» выпусціла ў свет тыражом 2 тысячы экзэмпляраў немаркіраваную паштоўку, прысвечаную Эдварду Вайніловічу — гаспадарчаму і палітычнаму дзеячу, ініцыятару і фундатару будаўніцтва касцёла Святога Сымона і Святой Алены ў Мінску. Яго імя вельмі цесна звязана з Капыльшчынай.

Войнилович открытка

Улічваючы значны ўклад Эдварда Вайніловіча ў гісторыю Беларусі, у рамках галіновых мерапрыемстваў па правядзенні ў Рэспубліцы Беларусь 2018–2020 гадоў пад знакам Года малой радзімы ў адпаведнасці са зваротам жыхаркі г. Капыля Валянціны Ляшко да міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Канстанціна Шульгана ім было дадзена даручэнне РУП «Белпошта» наконт выпуску немаркіраванай прадукцыі ў гонар вядомай асобы.

Валянціна Віктараўна Ляшко разам са сваёй сям’ёй (Пацэнкераў) зрабіла многае, каб асоба нашага славутага земляка Эдварда Вайніловіча была не забыта на Капыльшчыне, і прыкладае шмат намаганняў да распаўсюджвання інфармацыі пра гэта імя ва ўсёй краіне і свеце.

Па яе ініцыятыве нядаўна аформлены куток памяці Эдварда Вайніловіча ў касцёле Святых Пятра і Паўла г. Капыля.

Інстытутам гісторыі НАН Беларусі праводзіцца цыкл рэгіянальных мерапрыемстваў, прысвечаных знакамітай асобе. У рамках Рэспубліканскай праграмы мерапрыемстваў па правядзенні ў Рэспубліцы Беларусь 2018–2020 гадоў пад знакам Года малой радзімы, правядзенне навукова-практычных канферэнцый запланавана на верасень 2019 і 2020 гадоў у гарадах Іўе і Навагрудак. Удзел у іх плануе прыняць і Валянціна Ляшко з сынам Эдуардам.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *