В минувшую субботу Копыльщина отпраздновала 115-летие знаменитого земляка, поэта-песенника Адама Русака

Актуально Артпроспект Культура

Пясочнае, дзе праходзіла мерапрыемства, сустракала гасцей амаль летнім разнаквеццем. Сярод тых, хто прыехаў у гэты майскі дзень, — дачка паэта Людміла Русак, вядучы спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Таццяна Віяленцій, супрацоўнікі раённай цэнтральнай бібліятэкі імя А. Астрэйкі, самадзейныя артысты з Капыльскай дзіцячай школы мастацтваў і Цэнтра традыцыйнай культуры, настаўнікі і вучні Лясноўскай СШ, Песачанскага ВПК д/с-БШ імя С.А. Умрэйкі і Капыльскай дапаможнай школы-інтэрната, жыхары Пясочнага і навакольных вёсак.

■ Людміла Русак праводзіць экскурс
■ Людміла Русак праводзіць экскурс

Перш за ўсё госці ўсклалі кветкі на магілу паэта. А затым падчас творчай сустрэчы з навучэнцамі Песачанскага ВПК д/с-БШ імя С.А. Умрэйкі адбылося сапраўднае падарожжа па творчасці А. Русака, якое прайшло ў школьным музеі. Менавіта там сабрана і захоўваецца шмат рэчаў, якія расказваюць пра жыццё і творчасць паэта. Таму госці з вялікай цікавасцю наведалі як школьны музей, так і музейны пакой у Песачанскім цэнтры культуры і вольнага часу. 

Наступным крокам на шляху ўшаноўвання Адама Русака стаў экскурс па жыцці паэта на фоне фотавыставы, размешчанай ў фае Песачанскага цэнтра культуры і вольнага часу, які правяла Людміла Адамаўна Русак. Вельмі цікава дачка паэта расказвала пра тое, як пачынаўся шлях творцы, як адбылося знаёмства з жонкай, як пісаліся вершы і затым станавіліся цудоўнымі песнямі.

Свой уклад у захаванне памяці знакамітага земляка ўнеслі і юныя навучэнцы ДШМ. Пад кіраўніцтвам сваіх педагогаў напярэдадні яны здзейснілі экскурсію на бераг Нёмана, у роднае для паэта Пясочнае, каб занатаваць прыгажосць любага для Русака краю. На кожным малюнку — пранікнёна і шчыра адлюстравана і дзяцінства паэта, і яго хатка, і яго скрыпка.

■ Песні Адама Русака гучаць у выкананні  самадзейных артыстаў
■ Песні Адама Русака гучаць у выкананні самадзейных артыстаў

«З мелодый вытканы радок» — так даволі сімвалічна называлася літаратурна-музычная кампазіцыя, якую падрыхтавалі супрацоўнікі раённай цэнтральнай бібліятэкі імя А. Астрэйкі. Яны ж аформілі і тэматычную выставу, якая была прадстаўлена ў фае. І кожны, хто завітаў на мерапрыемства, змог яшчэ раз пераканацца: усе песні Адама Русака вельмі шчырыя і меладычныя. А дапамаглі ў гэтым капыльскія самадзейныя артысты. Менавіта ў іх выкананні прагучалі музычныя кампазіцыі на вершы знакамітага земляка.

Канцэрт скончаны, адгучалі апошнія спевы і апладысменты гледачоў. На сцэну падымаецца Людміла Русак:

— На гэтай сцэне мы бачылі шмат выступленняў: і народных, і заслужаных артыстаў, — шчыра  гаворыць дачка паэта. — Але сённяшні канцэрт — самы заслужаны, самы народны. Гэта менавіта тое, аб чым марыў тата. Ён, звычайны сялянскі хлопчык, які дасягнуў усяго сам, дзякуючы свайму таленту, мог бы ганарыцца тым, што памяць аб ім захоўваюць, і не толькі на яго радзіме. Жыццё паказвае, што самыя вялікія творцы нараджаюцца ў самых маленькіх вёсках. Упэўнена: вышэйшая адзнака творчасці паэта — калі яго песні спявае народ, менавіта тое, што мы ўбачылі на гэтым канцэрце. Я вельмі рада таму, што Адама Русака памятаюць на яго радзіме і захоўваюць памяць пра яго. І сягоння песні на словы Русака прагучалі ў выкананні самых што ні на ёсць народных талентаў. Таму цёплыя словы ўдзячнасці я дасылаю ўсім тым, хто прыняў удзел у святкаванні юбілею. Нізкі ўсім паклон.

Сваімі ўражаннямі падзялілася і Зінаіда Вікенцьеўна Аніфер (на здымку), ураджэнка Пясочнага:

8564 копия

—  Адам Герасімавіч быў знаёмы з нашай сям’ёй. Памятаю, як Герасім Сямёнавіч скардзіўся майму тату, што мы, малыя, дражнім іх «цыганамі». Ужо ў час маёй працы ўрачом-стаматолагам у Мінску Адам Русак часта звяртаўся да мяне, калі ўзнікала патрэба. Разам з тым ён праводзіў і творчыя сустрэчы з урачамі. Я была знаёма і з жонкай Адама Герасімавіча — Марыяй Яўгенаўнай, якая вельмі добра шыла. Мы часта ездзілі ў Малінаўку, у бацькоўскі дом Русакоў. На канцэрт мяне запрасіла загадчыца Песачанскага клуба, ды і аб’яву мы пачыталі. Канцэрт таксама спадабаўся, вельмі шчыры і душэўны. 

Дзіяна ТКАЧЭНКА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *