В ОАО «Преснаки» слаженно проходит заготовка кормов

Актуально Экономика

Касавіца ў самым разгары. Важная задача стаіць перад працаўнікамі вёскі: назапасіць у поўным аб’ёме якасны корм, ад якога залежаць і прывагі, і надоі.

IMG_8346

Сёлетні год, можна сказаць, спрыяе аграрыям: дні стаяць цёплыя, сонечныя. Толькі паспявай нарыхтоўваць зялёную масу. Ад відна і да цямна шчыруюць на зялёным жніве механізатары. Роўнымі радкамі кладуцца духмяныя пракосы. Зладжана праходзіць нарыхтоўка кармоў у ААТ «Праснакі». На 27 мая тут травы скошаны на 280 гектарах і нарыхтавана звыш 1300 тон сенажу і больш за 30 тон сена.

— Мы разумеем, што нельга прамарудзіць спрыяльны для траў час, каб потым замест вітаміннага корму не атрымалася пустая клятчатка, ад якой, як вядома, «вялікага малака» чакаць не даводзіцца, — адзначае дырэктар сельгаспрадпрыемства Віталь Платун.

■ Механізатары Вадзім Кавалевіч, Дзяніс Грэк і Арцём Рудзеня
■ Механізатары Вадзім Кавалевіч, Дзяніс Грэк і Арцём Рудзеня

Кіраўніцтва і механізатары гаспадаркі разумеюць важнасць корманарыхтоўчай кампаніі: грамадскі статак у гаспадарцы штогод павялічваецца, значыць, існуе неабходнасць у большай колькасці кармоў. Праўда, ён тут ужо даўно паўтарагадовы. Выкарыстоўваць свежыя кармы, з траў гэтага ўраджаю, пачнуць толькі ў канцы восені – пачатку зімы.

— Механізатарскае звяно поўнасцю ўкамплектавана адказнымі і стараннымі работнікамі, якія добра ведаюць цану кожнай гадзіне і стараюцца працаваць якасна і без прастояў. Прыемна адзначыць, што апошнім часам многа ў нас стала моладзі. Корманарыхтоўшчыкі ўсведамляюць, што ад асабістага ўкладу кожнага залежыць, наколькі ўпэўнена грамадскі статак увойдзе ў наступную зімоўку, якім будзе рацыён кармлення жывёлы і ў выніку — колькасць і якасць атрыманай жывёлагадоўчай прадукцыі, — прадаўжае Віталь Віктаравіч. — Ёсць і добрыя стымулы, каб не прахалоджвацца на рабочым месцы. Мы паклапаціліся, каб занятыя на корманарыхтоўцы былі забяспечаны ўсім неабходным, прама ў поле дастаўляюцца гарачыя смачныя абеды, распрацаваны ўмовы спаборніцтва, якія прадугледжваюць маральнае і матэрыяльнае заахвочванне лепшых работнікаў.

Корманарыхтоўка вядзецца пад пільным кантролем: спецыялісты абавязкова прысутнічаюць на полі падчас касьбы, на закладцы сянажных траншэй, правяраюць гатоўнасць сена.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *