На Копыльщине прошел районный семинар по вопросам заготовки кормов

Актуально Экономика

Сельгаспрадпрыемствы Капыльшчыны павінны неадкладна ўключыцца ў нарыхтоўку кармоў першым укосам. Такая задача была пастаўлена падчас раённага семінара, які прайшоў на базе КСУП «Доктаравічы».

3232

Першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віталь Ракевіч, звяртаючыся да ўдзельнікаў нарады — кіраўнікоў гаспадарак, галоўных спецыялістаў (аграномаў, ветурачоў, інжынераў), старшынь прафсаюзных камітэтаў, — абазначыў асноўныя патрабаванні, якія павінны выконвацца ў ходзе гэтай важнай кампаніі.

Паколькі выніковасць дзейнасці жывёлагадоўчай галіны ў многім залежыць ад якасці нарыхтаваных кармоў, вялікую ўвагу падчас семінара выступоўцы — прадстаўнікі ўпраўлення райсельгасхарчу — звярнулі на выкананне патрабаванняў тэхналогіі пры правядзенні гэтых работ. Першы намеснік начальніка ўпраўлення Наталля Ведзень, начальнік аддзела раслінаводства, жывёлагадоўлі і механізацыі Уладзімір Коваль, галоўны дзяржаўны інспектар па наглядзе за тэхнічным станам машын і абсталявання Валерый Прахарэня гаварылі пра рэгуліроўку тэхнікі і ўвогуле яе гатоўнасць да выхаду ў поле, абмяркоўвалі такія важныя паказчыкі, як вільготнасць зялёнай масы перад закладкай у сянажна-сіласныя траншэі, шчыльнасць трамбавання, выкарыстанне кансервантаў, захаванне тэхнікі бяспекі і інш. Вядома ж, вялікая ўвага была нададзена непасрэдна падрыхтоўцы траншэй, тэхналогіі іх укрыцця, пра што распавядалі в.а. галоўнага ветурача Капыльскага раёна Наталля Шалковіч і яе намеснік Вольга Шыманская.

■ Падчас семінара
■ Падчас семінара

Паспяховае вядзенне корманарыхтоўкі цесна звязана са стварэннем належных умоў для працаўнікоў сельгаспрадпрыемстваў. Віталь Ракевіч акцэнтаваў увагу (у першую чаргу кіраўнікоў і прафсаюзных лідараў) на неабходнасці арганізацыі гарачага двухразовага харчавання і забеспячэння пітной вадой, магчымасці прыняць душ пасля заканчэння змены, гаварыў пра змяненне распарадку дня, штодзённае падвядзенне вынікаў працы і вызначэнне лідараў спаборніцтваў. Сугучнымі гэтаму былі і словы старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірыны Сцяпуры. Ішла размова таксама пра аплату працы аграрыяў, выкананне імі даве-дзеных заданняў — на гэтым засяродзіў увагу намеснік начальніка ўпраўлення Генадзь Місевіч.

Усяго для ўборкі траў першым укосам адведзена не больш за два тыдні. За гэты час неабходна скасіць культуры на 23 тысячах гектараў.

Маргарыта САКОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *