С 23 по 25 мая пройдет ХХIV Праздник искусств «Музы Несвижа — 2019»

Культура Новости

З 23 па 25 мая 2019 года ва ўслаўленым Нясвіжы пройдзе ХХIV Свята мастацтваў “Музы Нясвіжа – 2019”, арганізатарам якога з’яўляюцца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Мінскі абласны выканаўчы камітэт, Нясвіжскі раённы выканаўчы камітэт і Заслужаны калектыў “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі”.

000027_56573_big

На працягу 24-х гадоў мастацкія фэсты ў Нясвіжы застаюцца адной з самых адметных падзей у культурным жыцці Беларусі. Штогод гэтыя інавацыйныя праекты яднаюць айчынную музыку розных эпох і жанраў, мастацкія выставы і тэатральныя паказы, з моманту свайго заснавання і да сёнешняга дня яны сталіся сімвалам узнаўлення і адраджэння гісторыі беларускага мастацтва, перш за ўсё – музычнага.

Асноўныя мерапрыемствы свята 2019 года прысвечаны 200-годдзю выбітнага кампазітара Станіслава Манюшкі, таму своеасаблівым музычным прынашэннем юбіляру ад усіх аматараў і знаўцаў яго творчасці станецца вялікі канцэрт акадэмічнай музыкі “Нясвіж – крыніца натхнення Станіслава Манюшкі і яго аднадумцаў”, падрыхтаваны творчымі калектывамі Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі, прафесара Міхаіла Фінберга. У рамках свята адбудзецца творчая сустрэча маэстра Фінберга і канцэрт “Год юбілею Станіслава Манюшкі”.

Творчыя калектывы Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі прадставяць свае новыя канцэртныя праграмы, у якіх прагучаць лепшыя ўзоры беларускай музыкі з ХІІ па ХХІ стагоддзе. Канцэрт “Рэлігійныя творы айчынных майстроў” адбудзецца ў Нясвіжскім Касцёле Божага Цела, канцэрт “Музыка беларускіх палацаў” – у Тэатральнай зале Палацавага ансамбля г. Нясвіжа.

У Нясвіжскім цэнтры культуры адкрыецца мастацкая выстава работ з фонду Міжнароднага конкурсу-пленэру юных мастакоў імя Міхаіла Сеўрука “Краявіды Нясвіжа вачыма дзяцей”.

Па традыцыі ў першы дзень нясвіжскай імпрэзы Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь тэатра імя Уршулі Радзівіл Нясвіжскага раённага цэнтра культуры пакажа камедыю па п’есе Ж.Б.Мальера “Ён мужык, а яна ­ паненка” (рэжысёр Яўген Валабоеў).

Завершыцца музычная акцыя ў Нясвіжскім цэнтры культуры гала-канцэртам “Новае ў Нясвіжы” ў выкананні Заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі” пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэата прэміі Саюзнай дзяржавы, ганаровага грамадзяніна Мінскай вобласці і г. Нясвіжа, мастацкага кіраўніка ХХIV Свята мастацтваў “Музы Нясвіжа – 2019”, прафесара Міхаіла Фінберга.

 


Гістарычныя канцэрты ў старажытных цэнтрах Беларусі

ГОД МАЛОЙ РАДЗІМЫ

ХХIV СВЯТА  МАСТАЦТВАЎ

«МУЗЫ  НЯСВІЖА – 2019»

23, 24, 25 мая 2019 года

23 мая 2019 года

19.00  Нясвіжскі раённы цэнтр культуры

Спектакль Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь тэатра імя Уршулі Радзівіл Нясвіжскага раённага цэнтра культуры

Ж.Б.Мальер “Ён мужык, а яна ­– паненка

(рэжысёр Яўген Валабоеў)

24 мая 2019 года

15.00  Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка

Творчая сустрэча   і   Прэс-канферэнцыя

«ГОД ЮБІЛЕЯ СТАНІСЛАВА МАНЮШКІ»

Народны артыст Беларусі, прафесар М.Я. Фінберг,

Сродкі масавай інфармацыі Мінскай вобласці і г. Нясвіжа

Заслужаны калектыў «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі»

Канцэрт струннага квартэта і ансамбля кларнетыстаў

Кіраўнікі – Таццяна ВАЙЛАПАВА,   Віталій ЗУБРАЎСКІ

  • Нясвіжскі цэнтр культуры

Адкрыццё мастацкай выставы з пленэрнага фонду Нясвіжскай дзіцячай школы мастацтваў Краявіды Нясвіжа вачыма дзяцей

18.00 Нясвіжскі цэнтр культуры

АДКРЫЦЦЁ  СВЯТА МАСТАЦТВАЎ “НЯСВІЖ – КРЫНІЦА НАТХНЕННЯ СТАНІСЛАВА МАНЮШКІ І ЯГО АДНАДУМЦАЎ”

(вялікі канцэрт акадэмічнай музыкі)

Заслужаны калектыў «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі» і яго творчыя калектывы – ансамблі флейтыстаў, кларнетыстаў; струнны квартэт; вакальны ансамбль;

Кіраўнікі: Раман ВЕТРАЎ, Віталій ЗУБРАЎСКІ, Таццяна ВАЙЛАПАВА,    заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Наталля МІХАЙЛАВА

салісты: Дзмітрый САЎЧЫК (кантрабас), Аляксей СТВОЛ (кантрабас); Яўгенія АРЛОВА (скрыпка); Ганна БРЫЛЁВА (фартэпіяна)

25 мая 2019 года

12.00  Нясвіжскі касцёл

«РЭЛІГІЙНЫЯ ТВОРЫ АЙЧЫННЫХ МАЙСТРОЎ»

Канцэрт струннага аркестра і вакальнага ансамбля Заслужанага калектыву «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі»

Кіраўнікі: Людміла КАЛІНОЎСКАЯ, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Наталля МІХАЙЛАВА

14.00  Тэатральная зала Палацавага ансамбля г.Нясвіжа

“МУЗЫКА БЕЛАРУСКІХ ПАЛАЦАЎ” Заслужаны калектыў

«Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі» і яго творчыя калектывы – ансамблі флейтыстаў, кларнетыстаў; струнны квартэт; вакальны ансамбль; творчы дуэт – арфа i скрыпка

Кіраўнікі: Юлія ШЧАСНОВІЧ, Віталій ЗУБРАЎСКІ, Таццяна ВАЙЛАПАВА, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Наталля МІХАЙЛАВА,

Алена АБУШКЕВIЧ, Алена НАВУМЕНКА

 

17.00  Нясвіжскі цэнтр культуры

“НОВАЕ Ў НЯСВІЖЫ”

Заслужаны калектыў «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі» і салісты аркестра – лаўрэаты міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў:

заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Наталля ТАМЭЛА,

Таццяна ГЛАЗУНОВА, Галіна ГРАМОВІЧ, Валерыя ГРЫБУСАВА,

  Алеся ДЗЕРЖАВЕЦ, Дзмітрый КАЧАРОЎСКІ, Руслан МУСВІДАС,

Аляксандр САЛАЎЁЎ, Яўген ЦЫМБАЛІСТ, Ягор ШАРАНКОЎ.

Вакальная група: Аляксандр ДЗЮМІН, Святлана БУДАРЫНА,

Таццяна КАРАСЁВА, Андрэй ПЯТРОЎ

Дырыжор – народны артыст Беларусі, прафесар
Міхаіл ФІНБЕРГ

МАСТАЦКІ  КІРАЎНІК  – народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэат прэміі Саюзнай дзяржавы, ганаровы грамадзянін Мінскай вобласці і г. Нясвіжа, прафесар МІХАІЛ ФІНБЕРГ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *