Копыльская городская добровольная дружина признана лучшей в области в 2019 году

Актуально Міліцэйскі веснік

Капыльская гарадская добраахвотная дружына па выніках агляду-конкурсу прызнана лепшай у вобласці ў 2019 годзе.

■ Участковы інспектар міліцыі Мікалай Паніч, дружыннікі Ігар Мазан (злева)  і Іван Гадлеўскі
■ Участковы інспектар міліцыі Мікалай Паніч, дружыннікі Ігар Мазан (злева) і Іван Гадлеўскі

 Створана яна ў адпаведнасці з рашэннем раённага выканаўчага камітэта, і ў яе ўваходзіць 31 прадстаўнік арганізацый і прадпрыемстваў горада (у тым ліку 5 жанчын).

Падчас агляду-конкурсу ацэньвалася прапаганда дзейнасці добраахвотных дружын і актывізацыя работы па прыцягненні грамадскасці да ўдзелу ў ахове грамадскага парадку, паляпшэнне арганізацыі прававога навучання дружыннікаў формам і метадам барацьбы з правапарушэннямі, а таксама выяўленне найбольш падрыхтаваных членаў добраахвотных дружын.

Дружына ўзнагароджана Дыпломам абласнога выканаўчага камітэта і грашовай прэміяй.

Сяргей КОЗЕЛ. Фота Паўла ШЭІНА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *