Председатель Копыльского райисполкома Анатолий Линевич провел очередной прием граждан

Навіны

Самым актуальным пытаннем, якое ўзнімалася падчас чарговага прыёму грамадзян старшынёй райвыканкама Анатолем Ліневічам, стала добраўпарадкаванне прыдамавых тэрыторый у Капылі.

fa0

Яго задавалі ўсе, хто звярнуўся да кіраўніка раёна. Прычым яно датычылася як тэрыторый шматкватэрных, так і прыватных дамоў.

Усе заяўнікі адзначалі станоўчую работу па навядзенні парадку ў горадзе. Аднак многім хацелася б, каб нейкія змены адбыліся і менавіта ў іх двары.

Напрыклад, жыхароў дома № 39 па вул. Пралетарскай ужо не першы год хвалюе стан падыходаў да пад’ездаў дома, перапоўненая стаянка. «Мы самі гатовы прыняць удзел у добраўпарадкаванні, ад гэтага ніколі не адмаўляліся, таму і наш дом неаднойчы прызнаваўся ўзорным. Хацелася, каб так было і надалей», — падкрэслілі заяўнікі.

Просьбы жыхароў дома № 3 па вул. Цеплавой перыядычна выконваюцца, аднак, на іх погляд, не заўсёды гэта робіцца з разуменнем справы і эстэтычна.

А вось у жыхароў пачатку вул. Вішнёвай узніклі пытанні падтаплення прыдамавой тэрыторыі і прысядзібных участкаў.

Як запэўніў кіраўнік раёна, па ўсіх зваротах неабходна ра-забрацца з выездам на месца. Пасля дэталёвага вывучэння будуць прыняты адпаведныя рашэнні.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *