«Слава працы» — обладатель Диплома республиканского конкурса на лучшее освещение в СМИ деятельности МВД Беларуси

Актуально Навіны

Капыльская раённая газета «Слава працы» стала ўладальнікам Дыплома рэспубліканскага творчага конкурсу на лепшае асвятленне ў СМІ дзейнасці органаў унутраных спраў і ўнутраных войск Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі.

292

У намінацыі «Лепшая раённая газета» наша выданне — адзінае з друкаваных СМІ Міншчыны. Лаўрэатамі гэтай намінацыі прызнаны калектывы рэдакцый газет «Новае жыццё» (г. Навагрудак, Гродзенская вобласць) і «Ляхавiцкi веснiк» (Брэсцкая вобласць). Яшчэ два намінанты — творчыя калектывы газеты «Новополоцк сегодня» (Віцебская вобласць) і рэдакцыі газеты «Новы дзень» (г. Жлобін, Гомельская вобласць).

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу адбылася напярэдадні Дня друку ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Конкурс праводзіцца штогод. У ім бяруць удзел рэдакцыі, творчыя калектывы і асобныя журналісты, тэлеаператары, фотамайстры сродкаў масавай інфармацыі, прадстаўнікі інтэрнэт-рэсурсаў. Сёлета было даслана больш за 180 работ творчых калектываў і асобных аўтараў.

Міністр унутраных спраў генерал-лейтэнант міліцыі Ігар Шуневіч у прывітальным слове падзякаваў журналістам за таленавітае асвятленне працы праваахоўнікаў, а таксама паабяцаў і далей знаходзіць агульныя тэмы і выконваць агульныя задачы.

Падтрымаў генерал-лейтэнанта міліцыі і міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч (на здымку справа). Ён падзякаваў усім прысутным за самаадданую працу і прыняў удзел ва ўзнагароджванні пераможцаў. Капыльскіх журналістаў прадстаўляў загадчык  аддзела  радыё  і  інфармацыі   Сяргей Козел (другі справа), які курыруе дадзены напрамак дзейнасці.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *