Ветеран Великой Отечественной войны Николай Георгиевич Киселев уже более полувека живет в Копыле, который стал для него второй родиной

75-летие освобождения Беларуси Актуально

Ветэран Вялікай Айчыннай вайны Мікалай Георгіевіч Кісялёў (на здымку) родам з Расіі, але ўжо больш за паўстагоддзя жыве ў Капылі, які стаў для яго другой радзімай.

Киселев-3

А нарадзіўся ён 5 снежня 1925 года каля Чабаксар, што ў Чувашыі. У Горкаўскай вобласці прайшла яго маладосць. Калі пачалася вайна, Мікалаю было толькі 16 гадоў. У 1942 годзе скончыў курсы сувязістаў, атрымаў накіраванне ў Балагое пад Ленінградам. А з лютага 1943 года Мікалай у вайсковым страі: ваяваў у складзе І і ІІІ Беларускіх франтоў, вызваляў Баранавічы, іншыя беларускія гарады. Вайну закончыў у Празе.

Затым прадоўжыў свой вайсковы шлях у Мінску, дзе пасля вучобы на паскораным курсе ваеннага вучылішча атрымаў званне лейтэнанта. Да 1958 года служыў у Маскоўскай ваеннай акрузе, а калі выйшаў у запас — пераехаў у Капыль.

Гераізм і самаадданасць Мікалая Георгіевіча Кісялёва адзначаны шматлікімі дзяржаўнымі ўзнагародамі: ордэнам Славы ІІІ ступені, ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені, медалямі «За баявыя заслугі», «За ўзяцце Кёнігсберга», «За ўзяцце Берліна», «За Перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.», шматлікімі юбілейнымі ўзнагародамі.

Вайсковая загартоўка і імкненне быць у гушчы падзей заўсёды былі ўласцівы Мікалаю Георгіевічу. Таму дзе б ён ні працаваў — нязменна карыстаўся аўтарытэтам. А былі ў яго паслужным спісе праца ў раённым вузле сувязі, МПМК-194, сельгастэхніцы, адкуль і пайшоў на заслужаны адпачынак.

З жонкай Соф’яй Фёдараўнай пражылі душа ў душу 41 год. У сям’і нарадзіліся двое сыноў, якіх Кісялёвы выгадавалі годнымі людзьмі, дапамаглі ім атрымаць вышэйшую адукацыю.

Мікалай Георгіевіч заўсёды актыўна ўдзельнічае ў рабоце раённага Савета ветэранаў, вялікае значэнне надаючы патрыятычнаму выхаванню падрастаючага пакалення, часта сустракаючыся са школьнікамі.

Маргарыта САКОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *