Католики Копыльского района отметили Пасху

Актуально Духоўнасць

Напярэдадні вялікага свята, у суботу, у касцёле святых Пятра і Паўла ў г. Капылі адбылося асвячэнне велікоднай ежы.

ai-246917-aux-small-20170415_pasha_jaja_360

А сама ўрачыстая служба адбылася вечарам, туды прыйшло нямала людзей. Пробашч парафіі святых Пятра і Паўла ксёндз Андрэй адкрыў Імшу на вуліцы, было запалена вогнішча — сімвал Віфлеемскага агню. Ён сімвалізуе выхад з Гроба ўваскрэслага Ісуса Хрыста. Пазней агонь быў унесены ў касцёл, дзе святар падзяліўся ім з прыхаджанамі.

Кулічы, яйкі, іншыя пачастункі ў канцы святочнай службы былі асвечаны святой вадой. Пасля Імшы адбылася ўсяночная адарацыя.

Павел ШЭІН



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *