Во время субботника представители организаций, предприятий, учреждений Копыльщины внесли весомый вклад в совместное дело на общую пользу

2018-2020 - год малой Родины Актуально Добраўпарадкаванне

Падчас рэспубліканскага і раённага суботнікаў, якія прйшлі ў мінулую суботу, прадстаўнікі арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў Капыльшчыны прыўнеслі важкі ўклад у сумесную справу на агульную карысць.

1
1

Актыўная работа вялася на тэрыторыі каля адміністрацыйнага будынка райвыканкама. Там на распрацаваных па пэўнай схеме клумбах, па дакладна вызначаных лініях удзельнікі суботніка высаджвалі расаду кветак. Як патлумачыла начальнік аддзела ЖКГ, архітэктуры і будаўніцтва Капыльскага райвыканкама Марына Канончык, усяго тут высаджана каля 3000 бягоній, прадастаўленых КУП «Капыльская ЖКГ» (здымак 1). Акрамя бягоній, падчас суботніка розныя ўчасткі горада ўпрыгожылі каля 1000 рознакаляровых віёл.

2
2

Спецыялісты упраўлення па адукацыі, спорце і турызме, фінансавага аддзела, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама і работнікі РБУ (здымак 2) займаліся добраўпарадкаваннем тэрыторыі паміж будынкам лясгаса і дзіцячай пляцоўкай.

3
3

Побач, у дэндрапарку, наводзілі парадак работнікі Капыльскага лясгаса (здымак 3).

— У суботніку задзейнічаны ўвесь штат супрацоўнікаў арганізацыі — 290 чалавек. Яны размеркаваны па ўчастках, дзе выконваюць разнастайныя работы па добраўпарадкаванні. Сёння ж наводзіцца і парадак уздоўж аўтамабільных дарог, устанаўліваюцца аншлагі, перафарбоўваюцца шлагбаумы, — удакладніла намеснік дырэктара лясгаса Таццяна Канаплянік.

3
3

Наводзілі парадак і на тэрыторыях устаноў адукацыі. Так, па-сапраўднаму сонечна, чыста, ярка і прыгожа стала на пляцоўках каля ДУА «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці «Сонейка» г. Капыля». Тут у рамках суботніка высаджвалі клумбы, абнаўлялі ўласную «зялёную аптэку», фарбавалі бардзюры, спартыўнае абсталяванне, дэкаратыўныя элементы (здымак 4).

Аксана МІХАЙЛОЎСКАЯ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *