Порядок был наведен у памятника мирным жителям деревни Большие Пруссы и бюста Героя Советского Союза Козловского Игнатия Игнатьевича

2018-2020 - год малой Родины Актуально Добраўпарадкаванне

Актывiсты раённага аб’яднання прафсаюзаў ужо не першы год наводзяць парадак каля помніка мірным жыхарам вёскі Вялікія Прусы і бюста Героя Савецкага Саюза Казлоўскага Ігната Ігнатавіча.

7681

Падобныя «генеральныя ўборкі» праводзяцца прафсаюзнымі дзеячамi штогод напярэдадні найважнейшага для нашага народа свята — Дня Вялікай Перамогі.

У рамках правядзення раённага суботніка старшыня Капыльскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Валянціна Козіч, старшыня Капыльскага РК прафсаюза работнікаў АПК Ірына Сцяпура, старшыня Капыльскай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў дзяржаўных устаноў Ірына Пабока і член прафсаюзнай арганізацыі Капыльскага райспажыўтаварыства Сяргей Мацуль (на здымку), узброіўшыся рыдлёўкамі, граблямі, пэндзлікамі і фарбай, прыбіралі тэрыторыю. Яны прыбралі смецце з леташняга лісця і галінак, ачысцілі ад пылу і бруду мемарыяльныя пліты, абнавілі старую фарбу. Тым самым аддалі даніну памяці подзвігам тых, хто змагаўся за свабоду беларускай зямлі. Па словах непасрэдных удзельнікаў суботніка, добраўпарадкаванне помнікаў і магіл герояў той вайны — наш агульны святы абавязак. І ўтрыманне іх у добрым стане — найважнейшая задача ўсяго грамадства. Як сцвярджаецца ў вядомых паэтычных радках, «…Гэта трэба не мёртвым, гэта трэба жывым…»

Таццяна БОХАН



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *