20 апреля — республиканский и районный субботники

2018-2020 - год малой Родины Актуально Добраўпарадкаванне

20 красавіка ў Беларусі аб’яўлены рэспубліканскі суботнік. Гэта вызначана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 10 красавіка 2019 года.  У гэты ж дзень капыляне выйдуць і на раённы суботнік.

subotnik

Жыхары горада і раёна будуць працаваць на сваіх працоўных месцах, падведамасных тэрыторыях, наводзіць чысціню і парадак на вуліцах райцэнтра, у аграгарадках і вёс-ках, вакол месц баявой і воінскай славы, пахаванняў часоў Вялікай Айчыннай вайны, гісторыка-культурных каштоўнасцей і г.д.

Грошы, заробленыя на суботніку, пойдуць на важныя справы: рамонт, рэстаўрацыю, аднаўленне і падтрыманне ў парадку помнікаў гісторыі і культуры, месц баявой і воінскай славы, пахаванняў часоў Вялікай Айчыннай вайны, добраўпарадкаванне горада і раёна і іншыя мэты.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *