На территории Центра творчества детей и молодежи Копыльского района была заложена Аллея профсоюзного движения

2018-2020 - год малой Родины Актуально Добраўпарадкаванне

На тэрыторыі Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Капыльскага раёна ва ўрачыстай абстаноўцы была закладзена Алея прафсаюзнага руху, прысвечаная 115-годдзю прафсаюзаў і 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

0487

Мерапрыемства таксама адбылося ў рамках акцыі «Пасадзі сваё дрэва», якая зараз праходзіць на Капыльшчыне.

У гэтай важнай падзеі прынялі актыўны ўдзел намеснік старшыні Капыльскага райвыканкама Аляксандр Дубіна (на здымку), старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Валянціна Козіч, начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Капыльскага райвыканкама Ірына Абас, старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Людміла Камёнка, а таксама кіраўнікі розных устаноў адукацыі горада і раёна, маладыя спецыялісты і ветэраны педагагічнай працы. Разам яны высадзілі туі перад Цэнтрам творчасці дзяцей і моладзі Капыльскага раёна.

Павел Шэін



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *