Весело и интересно прошла акция и в Лотвинском центре любительского творчества

2018-2020 - год малой Родины Добраўпарадкаванне

Весела і цікава прайшла акцыя «Пасадзі сваё дрэва» ў Лоцвінскім цэнтры аматарскай творчасці. З песнямі і танцамі, з жартамі і смехам.

0719

Ля ўстановы культуры з’явілася імянная бярозавая алея. Адкрываючы мерапрыемства, старшыня Бабаўнянскага сельвыканкама Ірына Запольская адзначыла, што бярозкі выбраны невыпадкова, бо яны сімвалізуюць прыгажосць, пяшчоту. А дадзеная акцыя пакіне добры след у яе ўдзельнікаў, асабліва маладога пакалення. Дарэчы, Ірына Аляксандраўна была ўдастоена гонару першай пасадзіць імянное дрэўца.

Свой уклад у стварэнне алеі таксама ўнеслі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ларыса Юха, старшыня мясцовай пярвічнай ветэранскай арганізацыі Ванда Жылко.

Зашумяць у будучым дрэвы, якія пасадзілі маладая мама Лізавета Савіч са сваімі дзеткамі, сям’я пераможцаў «Уладара вёскі» Святланы і Валерыя Лазарэвічаў, сям’я Наталлі і Уладзіміра Клочкаў, якія ўжо крочаць па жыцці разам дваццаць гадоў, сям’я Настассі і Андрэя Старавойтавых (на здымку), якія спецыяльна прыехалі з Мінска на малую радзіму, каб прыняць удзел у акцыі.

Вядома ж, было дадзена права ўнесці свой уклад і гаспадарам свята — дырэктару Цэнтра аматарскай творчасці Уладзіміру Дрожжу з унукамі і «Лоцвінскім удалухам» — Галіне Дрожжы і Валянціне Шыманскай.

Свае дрэўцы таксама пасадзілі піянеры і члены БРСМ з Лясноўскай СШ.

Удзельнікі свята не толькі садзілі бярозкі, але спявалі і слухалі песні, танцавалі. Была арганізавана насычаная культурна-забаўляльная праграма.

Адна з удзельнікаў акцыі Святлана Лазарэвіч адзначыла, што такія мерапрыемствы вельмі неабходны, яны выхоўваюць любоў да роднай зямлі, служаць прыкладам для падрастаючага пакалення. Даглядаць сваё імянное дрэва яны будуць усёй сям’ёй, абавязкова прымацуюць таблічку.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *