Лучших тружеников полей продолжают чествовать в Копыльском районе

Актуально Посевная-2019 Экономика

«Любіць зямлю, працу і тэхніку»

Менавіта гэтыя словы як мага лепш адлюстроўваюць жыццёвы прынцып тых працаўнікоў, якія дасягнулі высокіх вынікаў і гэтымі вясновымі днямі прымалі віншаванні.

Сяргей Адамчык прымае віншаванні ад Анатоля Ліневіча і Аляксандра Дубіны
Сяргей Адамчык прымае віншаванні ад Анатоля Ліневіча
і Аляксандра Дубіны

На полі каля вёскі Чыжэвічы на самай справе кіпіць работа. Механізатар ААТ «Піянер-Агра» Сяргей Адамчык заглушыў матор свайго МТЗ-2522, каб прыняць прывітальныя словы. Герою працы моцна паціскаюць руку старшыня райвыканкама Анатоль Ліневіч і яго намеснік Аляксандр Дубіна.

— Віншуем Вас, паважаны Сяргей Аляксандравіч, з дасягнутымі высокімі вынікамі і жадаем працаваць з такім энтузіязмам і надалей, — гаворыць Анатоль Канстанцінавіч. — Упэўнены, Вы заўсёды будзеце выконваць свае абавязкі гэтак жа добрасумленна і старанна.

Да віншавання далучыліся старшыня Капыльскага РК прафсаюза работнікаў АПК Ірына Сцяпура, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вераніка Лепяціла, супрацоўнікі раённага цэнтра культуры Святлана Шчукіна і Валянціна Зарамбоўская. За сваю плённую працу (на 8 красавіка ён падрыхтаваў 624 га глебы пры плане 850 га) Сяргей Адамчык атрымаў «маланку»-падзяку ад райвыканкама, каштоўныя падарункі ад прафсаюза і цудоўную песню.

А вось механізатар гэтай жа гаспадаркі Віктар Манецін перавыканаў план: пры заданні 330 га зернебабовых ён пасеяў ужо 378 га. Падзякі, падарункі, віншаванні і прывітанні ён прымаў на сваім працоўным месцы — на полі паміж аграгарадком Мажа і вёскай Чырвоны Партызан. 

Механізатар СГФ «Руднае» ААТ «Капыльскі райаграсэрвіс» Ігар Цвілевіч сустракаў гасцей у машынна-трактарным парку, дзе рыхтаваў тэхніку да сяўбы буракоў. Агітбрыгада прыехала павіншаваць працаўніка з выдатным вынікам — 800 га падрыхтаванай глебы з неабходных 847 га. Ігар Валер’евіч з задавальненнем паслухаў песню, а на памяць аб дасягненні застануцца «маланка»-падзяка і падарункі.

На сяўбе збожжавых і зернебабовых добрыя вынікі паказаў і механізатар названай гаспадаркі Віталь Паграбіцкі, які засеяў 445 га з запланаваных 630 га. І, як і яго калегі, атрымаў падарункі, падзякі і музычную кампазіцыю.

Дзіяна ТКАЧЭНКА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *