В Копыльском районе продолжаются работы по наведению порядка на земле, благоустройству и озеленению населенных пунктов

Галоўныя падзеі

Ідзе работа на тэрыторыях вакол арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў. Прадстаўнікі працоўных калектываў арганізоўваюць суботнікі, выязджаюць на дапамогу ў замацаваныя за арганізацыямі сельсаветы.

newsnashgorod818sm

Як адзначыла старшыня Капыльскага сельвыканкама Вольга Купрыенка, згодна з планам мерапрыемстваў, распрацаваных у рамках месячніка, вялікая ўвага надаецца рабоце з зямельнымі ўчасткамі і пустуючымі дамамі. Напрыклад, аб’ектамі для добраўпарадкавання стануць сад у в. Дусаеўшчына, дзе работы распачнуцца літаральна днямі, участак, які ўтварыўся пасля зносу фермы ў в. Падгорцы. Трапіць пад увагу мясцовай улады і вёска Вусава, там таксама запланаваны работы па заворванні ўчастка, дзе рос сад, і добраўпарадкаванні вуліцы Цэнтральнай. Дарэчы, на названай вуліцы ўжо праводзіцца знос пустуючага дома.

— Новы выгляд атрымаюць нашы населеныя пункты і пасля правядзення іх комплекснага добраўпарадкавання, — расказвае Вольга Купрыенка. — Будуць спілаваны старыя аварыйныя дрэвы, убраны пустуючыя сядзібы — іх на тэрыторыі сельсавета больш за 50. Гэтыя работы сельвыканкаму дапамагаюць праводзіць сельгаспрадпрыемствы, прадстаўнікі ўстаноў сацыяльнай сферы, старэйшыны вёсак, дэпутаты. Таксама па дагаворы найму ў нас працуюць пяць чалавек. У планах — пасадка кустоў, кветак, разбіўка газонаў, стварэнне дэкаратыўных кампазіцый. Вялікая ўвага будзе надавацца дзіцячым пляцоўкам, як тым, што ўжо абсталяваны ў Скабіне і Дусаеўшчыне, так і рабоце па абустройстве новай пляцоўкі — на вул. Зарэчча ў аг. Мажа. Вядома ж, мы не забываем пра грамадзянскія могілкі (іх на тэрыторыі сельсавета 12) і старыя агароджы. Мы разумеем, што напярэдадні 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў вельмі важна навесці парадак вакол помнікаў і мемарыялаў, адрамантаваць і самі скульптуры. Таму знаходзім час заняцца і гэтым відам работ.

Маргарыта САКОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *