Подведены итоги работы сельхозпредприятий Копыльщины за 2018 год по искусственному осеменению скота и восстановлению стада

Экономика

Вынікі работы сельгаспрадпрыемстваў раёна за 2018 год па штучным асемяненні жывёлы і аднаўленні статка былі падведзены падчас семінара-нарады, якая адбылася на гэтым тыдні.

99_big

Да запрошаных — галоўных заатэхнікаў, галоўных ветэрынарных урачоў гаспадарак раёна і тэхнікаў-асемянатараў, спецыялістаў райплемстанцыі — звярнуўся старшыня райвыканкама Анатоль Ліневіч.

Анатоль Канстанцінавіч адзначыў тую вялікую ролю, якую адыгрывае ў эканоміцы сельгаспрадпрыемстваў і ўвогуле раёна выніковая праца людзей, што адказваюць за аднаўленне пагалоўя жывёлы. Ішла размова і пра рэзервы, якія яшчэ цалкам не реалізаваны.

Перад запрошанымі спецыялістамі былі пастаўлены задачы, станоўчае вырашэнне якіх дазволіць выканаць прагнозныя паказчыкі па атрыманні сельскагаспадарчай прадукцыі.

Па выніках года лепшыя тэхнікі-асемянатары атрымаюць заслужаныя ўзнагароды.

Маргарыта САКОВІЧ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *