Первые весенние дни ознаменовались увеличением количества пожароопасных ситуаций в Копыльском районе

Мужество. Честь. Смелость

Як паведамілі ў Капыльскім РАНС, толькі ў ноч з 8 на 9 сакавіка выратавальнікам раёна даводзілася дзевяць разоў выязджаць на тушэнне ўзгаранняў сухой расліннасці.

logo_250

А ўсяго з пачатку месяца (на 13 сакавіка) такіх здарэнняў зафіксавана 15. Пажары ўзнікалі ў розных кутках раёна, гарэла нават Замкавая гара ў Капылі. Прычыны самыя розныя: часта гэта проста кінутыя непатушаныя акурак альбо запалка, здараецца і такое, што людзі спецыяльна выпальваюць сухую траву, не задумваючыся аб наступствах свайго ўчынка.

З 4 сакавіка па 1 лістапада 2019 года на тэрыторыі раёна будзе дзейнічаць пажаранебяспечны перыяд. Адпаведнае рашэнне № 254 ад 4 сакавіка 2019 года прыняў Капыльскі раённы выканаўчы камітэт.

У гэты час забаронена спальванне пажніўных рэшткаў, правядзенне сельгаспалаў, выпальванне расліннага покрыва, іржышча, развядзенне кастроў на тэрыторыях аб’ектаў, адкосах аўтамабільных і чыгуначных дарог, меліярацыйных каналаў і іншых адкрытых тэрыторыях суб’ектаў гаспадарання, у лясах і на торфамасівах.

У сельгаспрадпрыемствах будзе арганізавана патруляванне тэрыторыі сіламі вартаўнікоў-аб’езчыкаў, падрыхтавана пажарная і прыстасаваная да мэтаў пажаратушэння тэхніка. Усе трактары і іншая тэхніка, што працуе на палях і ў лясах, павінны быць забяспечаны іскрагасільнікамі. Да 1 мая неабходна абустроіць мінералізаваныя палосы (правесці абворванне) вакол населеных пунктаў, лясоў, аўтадарог, тарфяных масіваў і забяспечыць своечасовае выдаленне сухой расліннасці ў сельскіх населеных пунктах.

Распрацаваны і іншыя мерапрыемствы, якія будуць накіраваны на ўзмацненне пажарнай бяспекі, актывізацыю работ па папярэджанні і ліквідацыі пажараў на аб’ектах гаспадарання, у сельскіх населеных пунктах, лясах і на торфамасівах.

Маргарыта САКОВІЧ  



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *